ChatCrawlerпоиск по публичному Telegram Открыть приложение
Б

Беларусы в Литве_чат

сообщение · 2026-07-12 17:28 UTC
N
Фотография
нажмите — покажем
#МОЙ2020: ГІСТОРЫЯ 3 💔 Таццяне — 45 гадоў. З кастрычніка 2020 яна з сям’ёй знаходзіцца ў Вільні. Працуе псіхолагам, шмат валанцёрыць, любіць замежныя мовы, мастацтва і падарожжы. 💔 2020. Кастрычнік 10:00. Час, прызначаны мне ў позве на сёння. У гэты момант я мусіла пераступаць ганак кабінета следчага на вуліцы Фрунзэ ў Менску. Але я стаю на беларуска-літоўскай мяжы, на пашпартным кантролі. Пільны позірк у дакумент, на мяне, у дысплэй. У мяне моцна сціскае і ажно клініць шыю. Гартае пашпарт. Нарэшце аддае. “Счастливого пути”. На ўездзе ў Літву апранаю маску. Бо карантын. Але дыхаецца лягчэй, чым без маскі на радзіме, дзе “ковіду няма”. Бо паветра свабоды. 💔 2020. Лістапад. Вільня. Вечар. Засынаем у хостэле. — Мама, я хачу дадому... — Дом — гэта там, дзе мы разам, сыночак. 💔 2021. Люты ці сакавік. На сыходзе першай літоўскай зімы крочу па Юсцінішках. Шэрае неба, шэрыя дзевяціпавярховікі, шэры асфальт, шэры талы снег. На заднім шкле машыны ў двары бачу надпіс: Viskas bus gerai. Словы viskas і gerai я ўжо ведаю. Цямлю, што гэта “Усё будзе добра”. 💔 2022. Люты Вайна. 💔 2023. Кастрычнік Сёння тры гады ў Літве. На досвітку кірую да Трох Крыжоў. Металічныя крылы маста Міндаўга, драўляныя прыступкі ўгору, панарама Вільні. Дзякуй табе, Літва! 💔 2026. Красавік На пачку сурвэтак, што трапілі ў Літву з Беларусі, чытаю: “Сваё. Якасць па-беларуску”. А далей па-руску адрас вытворцы “улица Советская”. Усміхаюся і паціскаю плячыма. 💔 Пра эміграцыю Час ідзе, вада цячэ, жыццё змяняецца і змяняе нас. У эміграцыі сустрэла новых людзей, знайшла новыя апоры, набыла новую прафесію. Пражытыя адчай, злосць, страты, жах ад вайны, радасць і ўдзячнасць пра салідарнасць і вызваленні з горыччу за тых, чые жыцці дагэтуль за кратамі. 💔 Пра дом і веру Застаецца тое, што нарадзілася як адказ сыну першымі днямі ў Літве: дом там, дзе мы разам. Паўстае сталёвая, загартаваная вера ў тое, што сваё, па-беларуску, зажыве вольна, годна і якасна на роднай зямлі. Што мы вернемся. І дом будзе там, дзе будзем мы. Разам. Без "Фрунзе" і "Советской". Усё будзе добра. Сваё. Па-беларуску. 📩 Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, дасылайце яе ў telegram @dapamogadmin 🙏 Раскажыце пра свой 2020-ы. Няхай ваш голас будзе пачуты.
910 ·

Вся лента · оригинал в Telegram

Открыть в Telegram Каталог площадок Искать в ChatCrawler

Слепок открытой публичной ленты из поискового индекса ChatCrawler — «Google по публичному Telegram»; обновляется по мере обхода площадки. Время — UTC.

Только публичный контент, официальный API Telegram. О проекте · Вопросы · Чего мы не делаем · Убрать страницу из выдачи · Каталог