ChatCrawlerпоиск по публичному Telegram Открыть приложение
B

Bellit.info Chat

4 участников
Фотография
нажмите — покажем
📚Яшчэ шэсць кніг былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў Беларусі. Гэта наступныя выданні: ✔️Пётра Рудкоўскі, «Паўстаньне Беларусі» ✔️Павал Севярынец, «Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 – 1985 гг.» ✔️Уладзімір Роўда, «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь» ✔️Сяргей Скрабец, «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» ✔️«Быкаў на Свабодзе» ✔️«Ненасілле і Беларусь» Колькасць кніг, забароненых у Беларусі, перавысіла 375, паведамляе Беларускі ПЭН, а колькасць аўтараў і аўтарак пад забаронай – 311. 📒 Падрабязней пра забароненыя кнігі можна пачытаць на сайце bannedbooks.penbelarus.org.
328 ·
Фотография
нажмите — покажем
📕📘📓 Тры навінкі ад “Камуніката” з’явяцца ў верасні. Выдавецтва Фонду “Камунікат” анансавала выхад трох новых кніг. Навінкі будуць найперш даступныя ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтр Беларускай Салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2). Гэта кнігі Змітра Дзядзенкі, Анэты Прымакі-Онішк і Віктара Шадурскага. Падрабязней ⬅️
311 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
📖 Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў свой сайт. Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт “Княства мовы”, дзе сабраў інфармацыю пра сваю творчую дзейнасць, бібліяграфію, спасылкі на продаж кніг. Таксама больш за дзясятак яго кніг і перакладаў выкладзеныя ў вольны доступ для чытання. Падрабязней ⬅️
433 ·
Фотография
нажмите — покажем
📗 “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча выходзяць па-польску. Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім Wydawnictwo Literackie. Пераклад на польскую мову здзейсніла Яанна Бернатовіч. Продажы стартуюць 9 верасня, а цяпер кніга ўжо даступная для папярэдняга заказу. Падрабязней 👈
313 ·
Фотография
нажмите — покажем
📘26 жніўня: анлайн-прэзентацыя кнігі Юлі Цімафеевай. У наступную сераду паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева на сваім Youtube-канале раскажа пра кнігу “Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы/ Ich zerschneide die Geschichte. Lyrik und Collagen”, якая выйшла летась у берлінскім выдавецтве Edition Frölich. ✍️ Кніга з'явілася адразу на дзвюх мовах, на нямецкую вершы пераклала Tina Wünschmann. "Буду радая вашым пытанням пад гэтым пастом пра кнігу, калі вы яе чыталі, гарталі ці нават у руках не трымалі, пра калажы, абсурд і навошта мне (нам) усё гэта трэба. Калі не ведаеце, дзе браць матэрыялы для папяровых калажаў і што за інструменты вам трэба для пачатку, таксама раскажу, але толькі калі запытаецеся загадзя", — піша аўтарка ў сваім Facebook. ⏰ Пачатак а 18.30 (па Варшаве), 19.30 (па Мінску і Вільні). Трансляцыя будзе тут ⬅️
271 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
💿 Пісьменнік Макс Шчур выдаў музычны альбом. На стрымінгавых платформах з'явіўся альбом сольнага праекта паэта і барда Макса Шчура «Паддашша» пад назвай «20+ запісаў, якім 20+ гадоў». У альбом увайшлі акустычныя версіі песень аўтара, запісаныя ў 2005 годзе ў хатніх умовах і рэканструяваныя з дапамогай ШІ. Жанр песень сам аўтар азначае як «кухонна-інтэрнацкі андэграўнд», часам як акустычны панк-фолк. Альбом спалучае DIY-эстэтыку з эмацыйнасцю і гумарам. Падрабязней 👈
304 ·
Фотография
нажмите — покажем
📗10 верасня: сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Празе. На пачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі. Падчас імпрэзы гаворка пойдзе: ✔️пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй ✔️пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу ✔️пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні ✔️пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой. 📚 На сустрэчы можна будзе набыць кнігі Фонду Kamunikat.org. 🕖 Пачатак а 19:00. 📍 Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana) Падзея ў Facebook.
282 ·
Фотография
нажмите — покажем
📚23 жніўня: пісьменніцкі воркшоп Кацярыны Ааро ў Варшаве. Майстар-клас ад пісьменніцы і выкладчыцы Кацярыны Ааро для тых, хто ўжо ўпэўнена піша, і для пачаткоўцаў. Пра што будзе сустрэча: ▪️пісьменніцкая дысцыпліна, ▪️вялікая і малая форма, ▪️лёгкасць стылю, ▪️першая кніга, ▪️фішкі, якія робяць тэкст жывым. Кацярына Ааро — выкладчыца пісьменніцкага майстэрства з больш чым 15-гадовым стажам. 👉 Каб паўдзельнічаць, трэба пакінуць любы каментар пад відэа ці напісаць у дырэкт "Букіністкі" ў Інстаграм. ⏰ Пачатак а 14.00. 📍 Кнігарня "Букіністка", Smulikowskiego 4C (lokal B1) Кошт удзелу: 200 zł.
448 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь" — і што з гэтага выйшла. "Нязвыклай была сама тая гісторыя, але зусім незвычайнай была назва. Мы так Беларусь ніколі, здаецца, і не называлі і ў сур’ёзнага пісьменьніка гэты брэнд гучаў настолькі ж нечакана, наколькі прывабна. Словам, апавяданьне стала важнай публікацыяй для ангажаванай беларускай публікі". ✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Слухаць і чытаць ⬅️
295 ·
Фотография
нажмите — покажем
📖 Зміцер Вішнёў анансаваў новую кнігу і яе прэзентацыю ў Берліне. Паэт, празаік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад новай уласнай кнігі з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі перадусім эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама некалькі апавяданняў, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. Прэзентацыя кнігі запланаваная на 17 верасня ў Берліне. Падрабязней 👈
323 ·
Фотография
нажмите — покажем
🔥 Упершыню па-беларуску выйшаў “Алхімік” Паўлу Куэлью. У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад вядомага твора бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью “Алхімік”. Упершыню “Алхімік” быў апублікаваны ў 1988 годзе і хутка стаў сусветным бестселерам. Цяпер кніга перакладзеная больш як на 80 моў. Па-беларуску раман перастварыла Воля Фіранка. Падрабязней 👈
302 ·
Фотография
нажмите — покажем
🔊 Другая частка ўспамінаў Валянціна Тараса пад назвай «На арбіце «Звязды» цяпер дасяжная ў аўдыя. Чытаць галоўную афіцыёзную газету сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Які занятак можа быць больш сумным? І, разам з тым, як жа весела чытаць пра тое, што адбывалася «за кулісамі» таго органу ЦК КПБ. Вядома, справа ў тым, хто апісвае тую эпоху. Так рассмяшыць мог толькі Валянцін Тарас. «На арбіце «Звязды» — другая частка ўспамінаў Валянціна Тараса «На выспе ўспамінаў», першую пад назвай «Прарочыя сны», таксама можна паслухаць. Агучыў творы фонд "Камунікат". 🎵 Музыка: Таццяна Карпіловіч, агучыў Зміцер Бартосік. Паслухаць кнігу бясплатна ⬅️
290 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
📘 Выдавецтва "Тэхналогія" ўключылі ў спіс "экстрэмісцкіх арганізацый". Адпаведны запіс з'явіўся ў пераліку "экстрэмісцкіх фарміраванняў", які вядзе МУС. З яго вынікае, што “НВК “Тэхналогія” быў прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй Эканамічным судом Мінска 10 чэрвеня. У пералік пазіцыя была дададзена сёння. У красавіку гэтага года Мінінфарм прыпыніў дзеянне пасведчання распаўсюджвальніка друкаваных выданняў "Тэхналогіі". Нагадаем, у лютым у Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг. Сярод іншых былі затрыманыя заснавальнік выдавецтва "Тэхналогія" Вацлаў Багдановіч, ягоная жонка Алена і дачкі Антаніна і Вікторыя. Пазней усіх, акрамя Вікторыі Багдановіч, вызвалілі. Таксама быў затрыманы галоўны рэдактар ​​выдавецтва Зміцер Санько. 📖 Выдавецтва "Тэхналогія" было заснавана ў 1988 годзе і стала першым прыватным выдавецтвам у Беларусі. Спецыялізавалася на выданні навукова-папулярнай літаратуры, даведнікаў, дзіцячых кніг, друку календароў і іншай папяровай ды сувенірнай прадукцыі.
309 ·
A
чо📘 Выдавецтва "Тэхналогія" ўключылі ў спіс "экстрэмісцкіх арганізацый". Адпаведны запіс з'явіўся ў пераліку "экстрэмісцкіх фарміраванняў", які вядзе МУС. З яго вынікае, што “НВК “Тэхналогія” быў прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй Эканамічным судом Мінска 10 чэрвеня. У пералік пазіцыя была дададзена
Я яшчэ нядаўна дзівіўся, як нехта так сьмела друкуе беларускія кнігі на якія ё рэальны попыт у Беларусі. А вось як.... Вядома для лукафашыстаў, беларускае-- значыць экстрэмізм. Яны там усе расейскія нацысты сярод мянтоў.
Фотография
нажмите — покажем
😍 Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі. У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Падрабязней 👈
320 ·
Фотография
нажмите — покажем
📚Святлана Алексіевіч: "Гэта было вельмі важна – прызнаць сведку галоўнай асобай літаратуры". На сайце Беларускага ПЭНа выйшла інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч, дзе яна распавядае пра Алеся Адамовіча: пра знаёмства з класікам, пісьменніцкія ўрокі, сэнс жыцця і апошнюю сустрэчу. "Прыгожы, разумны чалавек, жывы класік без п’едэстала. Пра сябе ў бронзе ён, напэўна, не думаў. Яму многія тэлефанавалі з просьбамі і запрашэннямі. Жонка сварылася: «Сэрца… Беражы сябе!» Куды там – гэтага ён не ўмеў: тут жа адгукаўся, тут жа ішоў". 🎧 Калі вас цікавіць асоба і творчасць Алеся Адамовіча, то нядаўна з'явіўся аўдыягід "Сцежкамі Адамовіча", прэзентацыя якога адбудзецца 22 жніўня ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11). Пачатак а 17.00. Чытаць інтэрв'ю 📖
321 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
📓Выдавецтва hochroth Minsk выдала вершы Лізы Херэш. У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга Лізы Херэш з назвай “Дни вповалку”, вершы ў якой звернутыя да Мінска і Беларусі. “Паэтка размаўляе з Мінскам на нейкай новай мове, на мове здзіўлення, як размаўляла з Менскам на ідышы амаль сто гадоў таму Сорэ Коган, адзіная жанчына-паэтка ў яўрэйскай секцыі Беларускага саюза пісьменнікаў", — піша выдавец Дзмітрый Строцаў. Падрабязней 👈
301 ·
Фотография
нажмите — покажем
Выйшаў унікальны збор некралогаў паваеннай эміграцыі У выдавецтве Фонда “Камунікат” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла ўкладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам “Кніга нэкралёгаў”. Праца над выданнем пачалася ў 2019 годзе, і цяпер яно стала пэўным працягам альбома-даведніка “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, які пабачыў свет у 2024 годзе. Багата ілюстраваная і дбайна пракаментаваная кніга змяшчае ўсе мемарыяльныя тэксты, якія былі апублікаваныя ў газетах "Бацькаўшчына" і "Беларус", галоўных перыёдыках пасляваеннай эміграцыі, з 1948-га па 2018 г. Грунтоўны даведнік больш як на 800 старонак уключае прадмову Лявона Юрэвіча, дведачныя тэксты, расшыфроўкі і ўласна некралогі, а таксама памятныя карткі, што вырабляліся ў розных краінах з нагоды смерці таго ці іншага беларуса. Выданне прысвечанае памяці мовазнаўца Змітра Саўкі. Падрабязней
221 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
Перавыдаецца аўтабіяграфія Быкава Выдавецтва “Камунікат” анансавала перавыданне мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Да канца жніўня можна перадзамовіць кнігу са зніжкай праз анлайн-кнігарню Kamunikat.shop. “Доўгая дарога дадому” — адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава. Гэта не проста мемуары, а шчыры і глыбокі расповед пра жыццё чалавека, чый лёс прайшоў праз галоўныя выпрабаванні мінулага стагоддзя. Ад вясковага дзяцінства на Віцебшчыне — праз перадваенныя гады, вайну, раненні, пасляваенную службу, Горадню, літаратурнае станаўленне, драматычныя сутыкненні з сістэмай — да развагаў пра Беларусь, мову, свабоду, памяць і адказнасць пісьменніка перад сваім часам. Падрабязней
226 ·
Фотография
нажмите — покажем
Анлайн-лекцыя пра класіка літаратурнай правакацыі 27 жніўня ў межах цыкла “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі культавага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905-1953) “Вуліца шарлатанаў” па-беларуску. Паэт Андрэй Хадановіч апавядзе пра цікавосткі ды загадкі жыцця і творчасці польскага класіка – эксцэнтрыка і правакатара, іраніста і абсурдыста, але найперш глыбокага лірыка; пакажа яго вершы ў арыгінале і ў сваіх перакладах і паспрабуе адказаць на пытанне, што зрабіла Галчыньскага адным з галоўных паэтаў свайго часу і чаму яго творчасць актуальная і сёння. Запісацца на лекцыю
200 ·
Фотография
нажмите — покажем
Skaryna Press выдасць прозу ўкраінскага ваяра Выдавецтва Skaryna Press анансавала выданне перакладу ўкраінскага бэстсэлера — “Хэмінгуэй нічога не ведае” паэта і празаіка Артура Дроня. Гэта кніга асабістых эсэ-мемуараў, і шэпт пра страчаных пабрацімаў, і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым. Навінка мае выйсці з друку напрыканцы верасня. Артур Дронь — перадусім паэт. Дзве ягоныя паэтычныя кнігі заваявалі шмат увагі і ва Украіне, і далёка па-за яе межамі. У кастрычніку 2024 года Артур Дронь быў паранены. Сваю першую кнігу прозы ён напісаў падчас рэабілітацыі. Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую эсэістыку 2025 года. Падрабязней
202 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
Выходзіць новая паэтычная кніга Сержука Ляснога Паэт анансаваў выхад зборніка з назвай “79 прыступак Віталя і птушкі на падваконні”. Сам аўтар называе сваю кнігу нечаканай, у ёй ён “пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы праз запыленую шыбіну, а часам лунаючы з чайкамі і свіргулямі на недасяжных воку вышынях, з якіх ён — зоркі і чулы назіральнік — сочыць, асэнсоўвае і аздабляе адзін самотны, шэры, горкі лёс”. Падрабязней
187 ·
S
Фотография
нажмите — покажем
📚У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі "Беларускія народныя куфры", якая неўзабаве мае выйсці з друку. "Новы альбом, які неўзабаве пойдзе ў выдавецтва, як і ранейшыя выданьні Міхася Раманюка, будзе шыкоўным, багата ілюстраваным дыхтоўным выданьнем і, безумоўна, закрые сабою тую лакуну ў беларускай этнаграфіі, у нашым уяўленьні пра сваю культуру і пра нас саміх". ✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Слухаць і чытаць ⬅️
126 ·
Ч
Фотография
нажмите — покажем
Наста Кудасава выпраўляецца ў восеньскі паэтычны тур Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Берлін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта “Лірыка” стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі. Паглядзець расклад
73 ·
Архив по месяцам
Каталог площадок Искать в ChatCrawler

Слепок открытой публичной ленты из поискового индекса ChatCrawler — «Google по публичному Telegram»; обновляется по мере обхода площадки. Время — UTC.

Только публичный контент, официальный API Telegram. О проекте · Вопросы · Чего мы не делаем · Убрать страницу из выдачи · Каталог