ChatCrawlersearch across public Telegram SearchCatalog Open the app
Ч

Чат канала Free Belarus Center 🇺🇦

сообщение · 2026-09-02 07:40 UTC
I
Фотография
click to show
Што павінна змяніцца, каб беларуска-ўкраінскае партнёрства было не толькі тэмай палітычных заяў, але і працавала на практыцы? Грамадска-палітычная частка 5-га Форума Астрожскіх пройдзе 18-19 верасня ў Кіеве. Форум Астрожскіх – гэта беларуска-ўкраінская пляцоўка для дыялогу палітыкаў, медыя, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, экспертаў і даследчыкаў. Сёлета ўдзельнікі будуць шукаць адказы на пытанні: 🔹Якімі могуць быць адносіны Украіны з дэмакратычнай Беларуссю ўжо цяпер? 🔹Чаму падтрымка беларусаў, якія выступаюць на баку Украіны, не заўсёды ператвараецца ў вырашэнне міграцыйных, банкаўскіх і сацыяльных праблем? 🔹Якое месца беларусы займаюць ва ўкраінскім грамадстве – і якую адказнасць перад Украінай нясуць падчас вайны? 🔹Як вайна змяняе рэгіянальную бяспеку, палітыку і ролю вайскоўцаў у дзяржаўным кіраванні Беларусі і Украіны? 🔹Ці можа культура стаць часткай супольнай абароны Беларусі і Украіны ад «рускага міру»? 🔹Як зрабіць голас антываеннай Беларусі больш чутным ва Украіне і знайсці супольны погляд на вайну, гісторыю і будучыню рэгіёна? 🔹Кім з’яўляюцца беларускія добраахвотнікі для Украіны: удзельнікамі сённяшняй вайны ці магчымымі партнёрамі ў будучай сістэме рэгіянальнай бяспекі? Падчас форуму таксама будуць прадстаўлены новыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх адносін. Праграма і рэгістрацыя тут✍️
469 ·

All messages on 2 September 2026 · Whole feed · оригинал в Telegram

Open in Telegram Каталог площадок Искать в ChatCrawler

A snapshot of an open public feed from the search index ChatCrawler — “Google for public Telegram”; refreshed as the venue is crawled. Times are UTC.

Public content only, official Telegram API. About · FAQ · What we do not do · Remove a page · Catalog · Search · How we count