Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.
6 год таму ў беларусаў паявілася надзея на змены да лепшага.
І гэтая надзея ўсё яшчэ ёсць, нягледзячы на больш за 800 палітвязьняў і штодзённыя новыя затрыманні і суды.
Але мы не здаемся. Беларусь будзе вольнай!
❤️✊✌️
Не так даўно ўзгадвалі Генадзя Шутава, забітага "сілавікамі" пасля "выбараў". Але варта ўзгадаць яшчэ і Аляксандра Кардзюкова - сябра і адзінага сведку забойства Шутава.
Аляксандру прысудзілі 10 гадоў узмоцненага рэжыму. Яго няма ў спісах вызваленых па дамове з амерыканцамі, як няма і Марыі Успенскай, жонкі і сведкі забойства Андрэя Зельцэра.
Цікава, як пацукі ганарацца параўнаннямі з гестапа і нкус, паўтараюць, што перамаглі народ у 2020 г, але нешта перашкаджае сказаць: "так, мы забілі, бо хацелі, бо нам можна, бо не да законаў".
У забойства ў Беларусі ёсць тэрмін даўніны, але не ў кожнага забойства. У такога, дзе выкрадаюць сведак, тэрміну даўніны няма. Недазаконне - прыемная рэч для бандытаў, але ж яно скончыцца. Добра, што забойцы пра гэта ведаюць і памятаюць. Мы таксама ведаем і памятаем.
Вечная памяць Генадзю Шутаву!
Свабоду Аляксандру Кардзюкову!
Свабоду ўсім палітвязням!
Забойцы адкажуць!
Жыве Беларусь!
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную акцыю ў падтрымку палітвязьняў і каб павіншаваць украінцаў з Днём незалежнасьці.
Беларусь і Украіна абавязкова будуць вольнымі - і ад расейскіх войскаў, і ад "русского мира".
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
🔴30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў
У 2010 годзе гэты дзень абвясціла Генеральная Асамблея ААН. Дату звязалі з Міжнароднай канвенцыяй для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, якая абавязвае дзяржавы расследаваць і караць такія злачынствы.
Гвалтоўнае знікненне — гэта калі чалавека затрымліваюць ці выкрадаюць прадстаўнікі дзяржавы, а потым адмаўляюць гэта, хаваюць лёс і месцазнаходжанне. Такім чынам чалавека свядома пакідаюць па-за абаронай закона, а сям'я гадамі жыве ў невядомасці.
У 1999–2000 гадах без следу зніклі апазіцыйныя палітыкі Юрый Захаранка і Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі. Справы дагэтуль не раскрытыя, а вінаватыя не пакараныя.
Сёння многія палітзняволеныя месяцамі застаюцца фактычна ў поўнай ізаляцыі — без лістоў, сувязі і звестак пра іх стан.
Памятаць пра ахвяр гвалтоўных знікненняў — значыць не адварочвацца ад тых, чый лёс спрабуюць схаваць сёння.
Наталля Арсеннева - Вячэрні абразок
Ўжо вечар... З яснага блакіту
Зьнікаюць фарбы, бліскі дня
І чыстым золатам заліта
Ціхіх палёў далячыня.
Істужкай сьцежка ўецца ў жыце,
Зьбягае ўніз, паўзе вышэй,
Праз ручаёў сталёвых ніці
Бяжыць кудысь далей, далей...
На ўзгорку млын-вятрак ляніва
Часамі крыльлямі ўзмахне
І стадка галубоў пужліва
З-пад даху ў неба-высь памкне...
Лятуць, купаюцца ў паветры,
Зьнікаюць, круцяцца ізноў, —
Лісты, што ў восень носяць ветры,
А захад іх фарбуе ў кроў.
1924 г
З першым днём восені, сябры!
Жыве Беларусь!
⚔️ 6 верасня беларусы Беластока сабраліся на акцыю, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы.
🤍❤️🤍
Мы ўзгадалі Аршанскую бітву 1514 года — сімвал мужнасці, годнасці і барацьбы за свабоду. Перамога войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага і сёння нагадвае нам: нават мацнейшага ворага можна перамагчы, калі ёсць воля, адзінства і вера.
Сёння гэтыя словы гучаць асабліва моцна.
Беларусы Беластока выступілі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне, з бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сцягамі, з банерамі:
🔥 «Разам супраць расійскай агрэсіі»
🔥 «Беларусь — не Расія!»
🔥 «Беларусь ≠ рэжым Лукашэнкі»
Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў у барацьбе за Вольную Беларусь. Таксама ўзгадалі беларускіх палітвязняў, якія апынуліся за кратамі за салідарнасць з народам Украіны, за антываенную пазіцыю і пратэст супраць расійскай агрэсіі.
З вялікім гонарам узгадалі і мужных беларусаў, якія сёння са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі за свабоду.
Мы не здаёмся.
Мы памятаем сваю гісторыю.
Мы памятаем нашых герояў.
Мы ведаем, за што змагаемся.
Святло пераможа цемру.
Разам пераможам!
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Слава Украіне! 💙💛
Niech żyje Polska! 🤍❤️
Дзіўныя (ці дзікія) навіны ў апошні месяц адна за адной ідуць: у школах увялі надгляд вучняў, на мяжы прымушаюць распранацца, і ў адным толькі Мінску плануюць усталяваць 20 тысяч дадатковых камер відэаназірання.
Што ж гэта за месца, дзе па прыбыцці распранаюць, надгляд кожны дзень і камеры на кожным кроку? Ну так. Дырэктар саўгаса з галоўнага пацука не выйшаў, прэзідэнт - таксама, і вось ён вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці начальніка турмы, і ператварае ўсю краіну ў зону.
На гэтай зоне ніхто не павінен адчуваць свабоду ці радасць, ніхто не ўпэўнены ў будучыні, і кожны вертухай можа ў момант ператварыцца ў вязня. Лагічны этап для любой дыктатуры.
Сапраўдная турма - вялікае выпрабаванне. Часам яна ламае чалавека, часам прымушае праявіць якасці, пра якія нават сам чалавек не ведаў, - і часам, не самыя лепшыя якасці.
Але за 6 гадоў беларускія турмы нечакана (а можа, і чакана) сталі цэнтрамі салідарнасці, ўзаемадапамогі і гарызантальных сувязяў, - насуперак сістэме, якая ўвесь час намагаецца салідарнасць знішчыць. Там існуюць і патаемныя спосабы перадачы інфармацыі, і абмен рэчамі. Палітычныя распавядаюць пра падтрымку не толькі "з волі" і ад іншых палітычных, але і ад крымінальнікаў.
І калі чуеш пра чарговае вар'яцкае правіла, то спачатку думаеш, вядома ж, пра "гаротны лёс беларускага народа", ну, па заветах класікаў нашай літаратуры. Усё гэта сапраўды жахліва і несправядліва. Але адначасова разумееш, што Беларусь выстаіць і захавае сябе. І можа стэрэатыпы кажуць, што мы цярплівыя і талерантныя, але насамрэч мы моцныя і стойкія. Дыктатура, як і турма, прымушаюе праяўляць якасці, пра якія чалавек не ведаў. Часам дрэнныя, але часам такія, якімі варта ганарыцца.
Свабоду ўсім палітвязням!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!
Сябры, сёння ў нашага канала гадавіна: шэсць гадоў таму на ім з'явіўся першы пост. Шчыра дзякуем усім нашым актывістам і чытачам. А яшчэ дзень народзінаў - добрая нагода, каб падзяліцца адным шыкоўным жыццёвым вершам.
Алесь Разанаў - Кладкі
Мы iдзём па дрыгве.
Абапал тояцца прорвы,
буяе жоўтая лотаць,
тоўпяцца на куп’i пукi сiтнягу.
— Нашто шукаць сваёй згубы? —
нам кажуць старыя людзi.—
Прыйдзе час,
i яна сама, каго трэба, знойдзе.
Ня згубы, аднак, мы шукаем, а выйсьця —
з жыцьця, што, не маючы мэты,
тулiцца ўскрай дрыгвянога бязьмежжа,
i хiба мы прычынай таму, што выйсьце
ў iм гэтак шчыльна зьяднанае са згубай,
а тое, што ёсьць, з тым, чаго няма?
Некалi па дрыгве былi пакладзеныя кладкi,
i людзi тады разумелi, к у д ы жывуць,
але даўно ўжо кладкi ўбiлiся ўглыб,
засмакталiся прагнай дрыгвою,
i трэба цяпер iсьцi наўздагад.
Мы гразьнем, мы сумняваемся, мы вывяраем крокi,
i калi раптам правальваемся ў згубную глыбiню,
знаходзiм, гэтак жа раптам, апiрышча —
страчанае, старое, аднятае,
але ўсё роўна заўсёды прысутнае патаемна
ў нашых адчайных памкненьнях, — к л а д к i.
Жыве Чыжоўка!
Жыве Беларусь!
Віншуем з Днём народзінаў прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую!
Напачатку яе называлі выпадковым чалавекам. Можа і так, але то быў шчаслівы выпадак для Беларусі.
Шчасце - рэч асабістая. Часам людзі імкнуцца да ўлады, бо вераць, што ўлада зробіць іх шчаслівымі. З такіх людзей выходзяць дрэнныя прэзідэнты (прыклады мы ўсе ведаем).
Святлана да ўлады не імкнулася, ды і ўлады яна не мае, а мае толькі вялікую адказнасць, якую прыняла 6 гадоў таму, бо камусьці трэба было прыняць.
Адказная праца забірае час і сілы, за яе рэдка атрымліваеш падзяку. І ў дзень народзінаў мы жадаем Святлане, каб у яе жыцці заўсёды заставаліся сілы і час на сябе, на маленькія рэчы, незаўважныя моманты, - менавіта такія дробязі робяць людзей шчаслівымі. І яшчэ - каб яна хутчэй змагла вярнуцца ў свабодную Беларусь, бо бачыць сваю краіну вольнай - вялікае шчасце.
З днём народзінаў, прэзідэнтка Беларусі! І дзякуй вам.
Жыве Беларусь!
Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітвязьняў ды прыгадаць пра славуты берасцейскі карагод.
6 гадоў таму берасцейцы, нязгодныя з вынікамі "выбараў", зладзілі карагод на скрыжаванні бульвара Шаўчэнкі і праспекта Машэрава.
Каб разагнаць безабаронных людзей, іх пачалі паліваць вадой, пасьля хапаць і затасківаць ў міліцэйскія машыны.
Гэта яшчэ адна гісторыя пра тое, як рэжым спужаўся мірных пратэстаў.
Тым удзельнікам карагоду, каго затрымалі ці апазналі пасьля па відэа, далі за гэткую форму пратэсту 3-4 гады. Частка людзей змагла, аднак, з'ехаць.
Рэжым, які баіцца карагодаў, наканаваны памерці, саступіць месца новай, дэмакратычнай краіне.
Жыве Беларусь!
Люди — не товар.
Сколько жизней должно быть сломано, чтобы этот цинизм прекратился?
Каждый раз, когда режим объявляет об очередном «помиловании», сердце сжимается от сложной гаммы чувств.
С одной стороны — это чистая, до слез, радость за тех, кто наконец обнимет своих близких.
С другой — удушающее чувство возмущения. Потому что мы снова видим этот омерзительный, повторяющийся из года в год спектакль.
Людоед Лукашеску снова торгует политзаключенными.
Он использует искалеченные человеческие судьбы как живой товар, как разменную монету, чтобы выторговать себе поблажки, снять санкции или просто поиграть на нервах у всего мира.Но с диктатором нельзя играть в эти игры. Нельзя делать вид, что это «гуманизм».
Торговать заложниками — значит давать чудовищу зеленый свет на новые похищения и новые аресты.За тридцать лет этого бесконечного кошмара счет сломанных судеб идет на сотни тысяч.
За каждым сухим числом в правозащитных отчетах скрывается живая, кричащая боль: Разорванные в клочья семьи.
Это матери, которые годами не видят своих детей. Это дети, которые забывают голоса своих отцов, пока те гниют в штрафных изоляторах.
Это целое поколение беларусов, у которого украли право просто быть рядом с любимыми.Медленное уничтожение в застенках. Прямо сейчас в тюрьмах, без связи с внешним миром, без элементарной медицинской помощи, находятся сотни людей. Их здоровье подрывают сознательно, день за днем, пытаясь сломать их дух.
Трагедия изгнания.
Сотни тысяч наших соотечественников были вынуждены бросить все и бежать в никуда, спасая свою свободу и жизнь. Это боль чужбины, тоска по дому и невозможность приехать даже на похороны собственных родителей.Невосполнимые потери.
Самое страшное — это те, кого уже никогда не вернуть. От громких, леденящих душу исчезновений политиков в конце 90-х до тех героев, чьи сердца остановились в тюремных камерах и на протестах уже в наши дни.
Их кровь и их оборвавшиеся жизни — это то, что невозможно простить и невозможно купить ни за
Праз дзень ужо зразумела, што дамаўляліся пра вызваленне значна большай колькасці людзей. Вядома ж, ёсць тэорыі, чаму іх не вызвалілі, і ў першыя хвіліны рэакцыя ў беларусаў была "чаму так мала". Але не хочацца зараз займацца канспіралогіяй ці падлікам, колькі пернікаў галоўны пацук атрымае за чарговых закладнікаў.
Людзі абдымацца і плачуць на мяжы, і Байсол імгненна збірае неабходныя грошы. А дзесьці ў Беларусі іншыя людзі, якіх запрашалі забраць сваіх родных з калоній дадому, не атрымалі нават спаткання, бо лукашэнка перадумаў у апошні момант.
І немагчыма радавацца абсалютна, бо і 25, і 200, і 500 - гэта не ўсе. Але ж можна проста радавацца. Дарагія беларусы, дазваляйце сабе радавацца. Паглядзіце на фота з віленскага бара, куды былыя палітвязні прыйшлі з сябрамі, таксама былымі палітвязнямі, і усміхніцеся. Дваццаць пяць герояў нарэшце свабодныя. Гэта вельмі мала, але гэта і вельмі шмат.
Вітаем на волі, дарагія!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
Белорусы! Родные! Остановитесь, пока не поздно!
Сегодня нас пытаются толкнуть в ад чужой, кровавой бойни. Вербовка в российскую армию — это билет в один конец!
Это не просто «работа» и не способ закрыть долги.
Это огромная трагедия, которая придет в ваши семьи, и позор, который останется с нами навсесьда.
Мы все видим и понимаем, в какой финансовый тупик нас загнали. Жить тяжело, кредиты душат, перспективы тают. Но неужели цена выхода из нищеты — это жизнь?
Неужели белоруская кровь стоит тех грязных денег, которые обещают за убийство соседей?
Украинцы — наш братский народ. Мы веками жили в мире! Как можно взять в руки оружие и пойти против тех, кто не сделал нам ничего плохого?
Нас пытаются сделать соучастниками преступления, прикрываясь красивыми лозунгами и фальшивыми обещаниями.
Опомнитесь
!Вас просто используют: Для них вы — не люди, а «живая сила», расходный материал ради чужих амбиций.Никакие рубли не вернут жизнь:
Матери, жены, дети — подумайте, каково им будет получить гробы вместо обещанных миллионов.
Совесть не купить: Деньги закончатся, а тяжесть греха и позор останутся на всю жизнь.
Белорусы всегда были мирными людьми. Наша сила — в мудрости и человечности. Не давайте втянуть себя в эту мясорубку. Сберегите себя, свои души и свои семьи! Живите ради своей страны и своих детей, а не погибайте за чужие амбиции!
Свободу всем, кто незаконно удерживается за решеткой!
Жыве Беларусь.
Ваш Беларуский ГУЛАГ @BelarusGulag