ChatCrawlersearch across public Telegram Open the app
R

Rynkavy plac kala ratušy

62 members
M
id 1374558515Ссылка
Адмін, замест таго, каб змагацца з нейкімі фантомнымі ліцьвіна-фашыстамі вырашыў такі ўсё ж паспрабаваць паглядзець на сітуацыю не праз шызалетувіскую прызму? Гэта колькі прайшло? Год? Нарэсьце даведаўся пра тое, што яны робяць?
Фотография
click to show
10 жніўня 1787 года нарадзіўся Ігнат Даніловіч – гісторык права, даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, выкладчык на Віленскім універсітэце, прыхільнік аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага і шырэй Рэчы Паспалітай. У сувязі са справай Філаматаў і Філарэтаў рэпрэсаваны царскай адміністрацыяй і выгнаны з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Даніловіч падкрэслівай значанне мовы дакументаў ВКЛ.
5.3K ·
I
Фотография
click to show
Беларускі сцяг ды герб на Доме ураду, Менск, 1990-я
4.6K ·
R
Ссылка
click to show
Падляшша Беларускі выдавец Падляшша/Беласточчыны Яраслаў Іванюк напісаў запіс на конт назвы Падляшша/Беласточчына. Можна зразумець увагу, што часам беларускае (ці татарскае, або іншае тутэйша тамтэйшае) называецца падляскім, што можа прыхаваць народны/нацыянальны характар той ці іншай з'явы. Хаця Падляшша міжкультурнае і лагічна, што там мяшаюцца розныя ўплывы. Аднак цяжка зразумець думку, што трэба выкарыстоўваць назву Беласточчына, замест Падляшша. Сам спадар Іванюк піша, што "Беласточчына — гэта тэрмін з канца XIX стагоддзя". Аднак дадае, што "У XX стагоддзі ён вырас у карэннае тоеснаснае (ідэнтыфікацыйнае) паняцце беларускай меншасці". Падляшша - гэта ўсё ж такі гістарычная назва рэгіёну. Гаворка не пра сённяшную адміністрацыйную адзінку пад назвай Беластоцкае ваяводства, у склад якога ўвайшлі часткі іншых гістарычных рэгіёнаў. Таму ўзнікае пытанне, навошта (некаторыя) беларусы адмаўляюцца ад гістарычных назваў, каб потым наракаць, што "нам забралі/скралі"? Хопіць, што ў самой Беларусі тэрытарыяльны падзел даволі штучны, назвы на базе цэнтраў абласных цэнтраў, а напрыклад гістарычная Віленшчына падзеленая на тры адзінкі. І сёння большасць жыхароў там нават не ведае, што гэта за рэгіён. Гістарычныя назвы - гэта гістарычная свядомасць і пераемнасць. Навошта адмаўляцца? Варта нагадаць, што само Падляшскае ваяводства, тады яшчэ Вялікага Княства Літоўскага, узнікла ў 1513 г. Адносна этымалогіі, назва Падляшша выводзіцца ад "пад ляхамі", землю каля ляхаў, у суседстве.
666 ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Падляскае ваяводства другой паловы XVI ст. і адлюстраванне герба з 1586 г.
689 ·
I
Фотография
click to show
Людзі, якія выступаюць супраць рэпрэсіі, але далей захапляюцца СССР і Расіяй.
5.4K ·
I
Фотография
click to show
Віцебск у XVII ст. Мастак: Павал Татарнікаў
9.1K ·
Фотография
click to show
Стала вядома, што памёр Аляксандр Мілінкевіч.
725 ·
Видео
Мілінкевіч.mp4 · 25.2 MB · click to show
Фрагмент інтэрв'ю 2023 г. Апісанне таго часу: "Цікавасць свайго роду, да гісторыі сваёй краіны, патрыятызм ідзе ад ведання гісторыі" Аляксандр Мілінкевіч не толькі прадстаўнік інтэлігенцыі, якія выдатна разумее пра важнасць гісторыі ў свядомасці (пры чым не толькі нацыянальнай), але таксама прыклад, што гістарычная сямейная памяць таксама вельмі важная. Пан Мілінкевіч з'яўляецца нашчадкам вызвольнага антырасейскага паўстання 1863-64 гг. і ў свой час папулярызаваў гісторыю ў роднай Горадні. Пан Мілінкевіч адказвае таксама на пытанне хто мае адкрыць беларусам іхную гісторыю? Спойлер: YouTube, сям'я, каталіцкі Касцёл ці нават выпадковы чалавек. І чаму расейскі комплекс сярод беларусаў перашкаджае змяняцца. Аляксандр Мілінкевіч: Без ідэнтычнасці мы прайграем Беларусь
654 ·
Фотография
click to show
Аляксандр Мілінкевіч адзначаўся тым, што быў свядомы таксама гістарычна. Варта нагадаць, што ён пісаў і казаў. Выбранае: - Пра 1939 год і савецкую акупацыю - Яшчэ раз пра 1939 (і тут) - Не нейкі нацыянал-сацыялізм, а заходнерусізм Беларусі - Вынік адсутнасці дастатковага асэнсавання сталінізму - Жывы бальшавізм Расіі - Высновы з расійскай агрэсіі ва Украіне - інтэрв'ю - нацыянальная ідэнтычнасць і свядомасць праз сям'ю - камунізм - 2006 і "хорошие" расейцы - расійская імперскасць не ў беларусаў - помнік Вітаўту - патрыятызм праз веданне гісторыі - хамства не наша традыцыя - нашчадак паўстанцаў 1863-1864 - сям'я - сям'я і гістарычная памяць - дэнацыяналізацыя пад саветамі - Аляксандар Мілінкевіч, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і Воўчын
570 ·
I
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі". Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР. Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду. Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі 19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры. У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў. Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці. На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўвскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937
4K ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
12 жніўня 1861 года ў Коўне адбылася маніфестацыя адзінства Рэчы Паспалітай. Падобныя акцыі адбываліся таксама ў іншых гарадах былой Рэчы Паспалітай.
7.5K ·
Фотография
click to show
12 жніўня 1654 года адбылася бітва пад Шкловам, у выніку якой войскі Рэчы Паспалітай (6-8 тыс.) пад камадваннем Януша Радзівіла перамаглі маскоўскія сілы (не менш за 20 тыс.) Цікавостка: у гэты ж дзень адбылося сонечнае зацьменне.
25.7K ·
Фотография
click to show
Бітва на Ворскле (1399) Мастак: Міхаіл Гарэлік
1.2K ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Змена шыльды на былым Ленінскім праспекце ў сувязі з перайменаваннем яго ў праспект Францыска Скарыны, 1992 г.
6.3K ·
I
Фотография
click to show
Святкаванне 80-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Менск, 1998 год.
5.3K ·
Archive by month
Каталог площадок Искать в ChatCrawler

A snapshot of an open public feed from the search index ChatCrawler — “Google for public Telegram”; refreshed as the venue is crawled. Times are UTC.

Public content only, official Telegram API. About · FAQ · What we do not do · Remove a page · Catalog