ChatCrawlersearch across public Telegram Open the app
П

Польскія аповесці Chat

11 members
П
Польскія аповесці Chat
Andreitext not yet in the index
Цікава, але як для мяне вельмі нацягнутая інтэрпрэтацыя. Не ведаю з якога часу пажартаваць пра нейкую назву лічыцца ксенафобіяй, але як для мяне тут нічога такога няма. У музыцы і паэзіі выкарыстанне словаў, якія гучаць інакш чым тое што мы пад імі ўяўляем прысутнае даўно, а сама гульня слоў - неад'емная частка той жа паэзіі. Наадварот, думаю што песня якраз вельмі пазітыўна падае прыклады страваў, якія ўвайшлі ў польскую кухонную прастору, захавалі свае арыгінальныя назвы і людзі пра іх ведаюць і дзякуючы ім змогуць напрыклад павучыць больш пра краіны і культуры з якіх яны родам. Тое ж самае Сапкоўскі - у кніжцы, якая стала сусветнай класікай, прасоўвае назвы славянскіх пачвараў, робячы іх міжнароднымі і адкрываючы людзей на нашую, а не толькі постгерманскую міфалогіі ад Толкіна.
A
id 1815552673Ссылка
Імаверна з таго часу, калі за раўмову на іншай ад польскай мове можна атрымаць па галаве бутэлькай ад патрыета, які лічыць што, калі ен не разумее аб чым гавораць побач, то мае права атакаваць. Ну справа як раз у тым, што вы лічыце смешным. Лічыць смешным тое, што глупства і неадукаванасць правакуе страхі? Гэта смешна? Не, я смеўна, гэта тое, на чым палегае ксенафобія. Страх перад іншым.
П
I
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Адным з першых гарадоў, якія былі амаль поўнасцю знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны быў Гарволін (паміж Варшавай а Люблінам, 60 і 100 кіламетраў ад іх адпаведна). У днях 8 і 9 верасня 1939 горад стаў цэлем бамбаванняў нямецкага Люфтвафэ, у выніку чаго за менш чым два дня было знішчана 75% забудовы горада. Да вайны ў Гарволіне пражывала 6 тысяч насельніцтва, з чаго палова - габрэі. Большасць забудовы была драўляная, таму з дзяцінства я памятаю шмат фатаграфій (таксама сямейных), дзе наскрозь лунаюць самотныя каміны, якія засталіся з гэтых хат.
330 ·
П
I
Фотография
click to show
500 гадоў таму, 10 верасня 1526 года, Сейм мазавецкага княства прысягнуў на лаяльнасць польскаму каралю Жыгімонту І і стаў часткай польскай Кароны. З гэтага моманту пачалася пісаць новая гісторыя рэгіёну, без якога сёння цяжка ўявіць сабе Польшчу. Мазавецкае княства існавала з 1138 года, пасля рашэння князя Баляслава Крывавуснага аб падзеле Польшчы на "дзяльніцы". Большасць з новапаўсталых краін у канцы 13 ст. аб'яднае кароль Уладзіслаў Лакетак. Адзінымі, якія застануцца незалежнымі будзе Сьлонск і Мазоўша. Першая правінцыя вернецца ў межы Польшчы толькі ў 20 стагоддзі, а другая пратрымаецца яшчэ больш за 200 гадоў. Так склалася, што ў 1524 і 1526 гадах памруць апошнія мазавецкім князі. Ні ў воднага з іх не будзе нашчадкаў. Гэтым скарыстаецца Кракаў і вырашыць прыцягнуць "апошнія" польскія землі да сябе. Такім чынам Мазоўша, якое доўга было пэрфыерыяй, мяжой сярэднявечнага хрысціянскага свету, стала важным лагістычным рэгіёнам краіны, якая неўзабаве ператварыцца ў Рэч Паспалітую. Важнасць Мазоўша ў гандлёвым і транспартным плане даценяць палякі і літоўцы, якія ўсё цясней звязваюць дзве краіны. Менавіта таму ў 1596 будзе прынята нелагічна рашэнне перанесці сталіцу з Кракава - метраполіі на 30 тысяч, з універсітэтам, факторыямі, дыпламатычнымі пляцоўкамі. Новай сталіцай стане Варшава - былая сталіца маленькага княства, у якой пражывае не больш 4-5 тысяч людзей, вакол якой свае драўляныя сядзібы мае бедная, раздробленая мазавецкага шляхта. Разам з пераносам сталіцы, пачне развівацца і былая перыферыя. У залатыя гады Рэчы Паспалітай Варшава расце і цягне за сабой іншыя часткі рэгіёну. Урэшце, рэгіён, які 400 гадоў развіваўся незалежна ад Кракава, пачынае паланізавацца. У выніку патэнцыйны мазавецкі этнас, які мог бы вырасці, знікае. Сёння Мазоўша разбітае на тры ваяводствы - мазавецкае, падляскае (Ломжа, Замбруў), лодзкае (Ловіч, Рава, Тамашуў). У мазавецкае ваяводства тымчасам уваходзяць землі малапольскія (Радам) ці Падляшша (Седльцы, Сакалоў), што патэнцыйна сп
406 ·
I
Фотография
click to show
Лялька ўжо на Нетфліксе. Я крыху пабойваюся яе ўключаць, але здаецца зраблю гэта на днях. 6 серый па гадзіну кожная - спадзяюся аўтарам удалося перадаць атмасферу Варшавы Другой паловы 19 стагоддзя і таксама кіно вернае сюжэту кнігі. 🙏 Другая з Ляляк - зробленая тэлебачаннем TVN - у кінатэатрах з 30 верасня. Хтосьці ўжо пачаў глядзець? Якія меркаванні?
298 ·
M
D
M
Б
I
Фотография
click to show
Дарэчы, маркетынг у выпадку гэтай *лялькацэпцыі 2026* можа быць вельмі цікавым для назірання. Вось сёння Лялька, якая ад TVN выпусціла такія рэкламы. 😅 "Калі ведаеш, што твая чарга толькі наперадзе"
216 ·
V
M
З
id 1815552673Лялька ўжо на Нетфліксе. Я крыху пабойваюся яе ўключаць, але здаецца зраблю гэта на днях. 6 серый па гадзіну кожная - спадзяюся аўтарам удалося перадаць атмасферу Варшавы Другой паловы 19 стагоддзя і таксама кіно вернае сюжэту кнігі. 🙏 Другая з Ляляк - зробленая тэлебачаннем TVN - у кінатэатрах з
Паглядзеў толькі што першую серыю і пакуль галоўнае пачуццё - абурэнне. Не буду спойлерыць, але адной з галоўных гераінь першай серыі з'яўляецца Эліза Ажэшка, а Ізабэлла Ленцкая прагне жаночай эмансіпацыі 😳
Archive by month
Каталог площадок Искать в ChatCrawler

A snapshot of an open public feed from the search index ChatCrawler — “Google for public Telegram”; refreshed as the venue is crawled. Times are UTC.

Public content only, official Telegram API. About · FAQ · What we do not do · Remove a page · Catalog