ПРЫТЧАВА
Прывітанне, А.!
Атрымаў твой ліст. Рады, што ў цябе такія добрыя навіны і столькі планаў. Хай табе шчасьціць!
Пра мяне што? Ды ўсё тое ж. Жыву ў серабранскай брэжнеўцы разам з жонкай Працай і сыночкам Архівам. Жыццё ў нас не багатае, але і не гаротнае - і ад таго за вокнамі вачэй то сумныя туманы, то вясёлыя праменьчыкі.
З жонкай у нас сужалежнасьці і аб'юзы. Адзін дзень праклінаю яе на чым Менск Сьвет стаіць, перамываю ейныя костачкі ў снягох Сярэбранага Логу і таплю роспач за лошыцкім небасхілам. Але і яна мне адказвае па менскім рахунку - тыцкае мне ў твар тлустыя жыроўкі, каларыйныя чэкі і галодныя трывогі. Даўно б зь ёй развеўся, але на тое ён і аб'юз, што часам аб'е, а часам use.
Здараюцца ў нас з Працай і натхняльна-жарсныя ночы, калі я кранаюся старонак ейных падручнікаў, перабіраю пасмачкі слоўнікавых артыкулаў і цалую карункавыя выгіны таблічак, сплеценых з граматычных заканамернасьцей...
А пасьля ізноў яна раздае мне свае Працоўныя загады і закрэслівае вольныя гадзіны ў календары, нагрувашчваючы на іх месца безліч сачыненняў, вусных іспытаў і пробных тэстаў...
Сыночак мой, Архіўчык, вядома, пакутуе ад такой нашай таксічнай трагікамедыі ў двух асобах. Што казаць, часам не хапае сіл, каб пакарміць дзіцё. А ён так любіць гамаць здымачкі з цёплымі летнімі блікамі, запіваць іх вершыкамі-песенькамі, а ўрбаністычна-культурнымі цікавінкамі аніяк не наесцца - нават калі ўжо галава баліць ад пераеду. Вось такі багатыр расьце!
Жонка ж сына толькі правільнымі харчамі корміць ды поіць - планы курсаў, планы ўрокаў, планы падручнікаў, планы планаў... Адным словам - рэдзька! Ды як бы яно і добрыя стравы, але столькі ўжо тых планаў і планчыкаў, што аж мне хочацца на балтыйскае ўзбярэжжа - да Рыгі.
Буду разводзіцца з гэтай Працай. Ужо і так, і гэтак ёй казаў. А яна ўсё: "Каму ты яшчэ патрэбны? Хто цябе так, як я, таксічна-аб'юзіўна прылагодзіць? Там усё тое ж самае будзе, а тут хоць усё знаёменькае, цёпленькае.
144 · 27 May 2026
8 June 2026
Аудио
Аўген Менск - Я асьлеп.mp3 · 5.8 MB · click to show
Аўген Менск - Я асьлеп.mp3 · 5.8 MB · click to show
Аудио
Аўген Менск - І тут, і там - няволя.mp3 · 3.1 MB · click to show
Аўген Менск - І тут, і там - няволя.mp3 · 3.1 MB · click to show
Аудио
Аўген Менск - Сны (версія для М.Б).mp3 · 3.9 MB · click to show
Аўген Менск - Сны (версія для М.Б).mp3 · 3.9 MB · click to show
13 June 2026
***
Для Н.І.
Недасып
рассыпаў косьці місачак
на прывітаньне
і на шляху назад.
Зь зямлі
яны сотнямі чорных рысачак
прарастуць адхланнем -
памяцьцю пра нас.
12 чэрвеня 2026 г.
125 · 15 June 2026
17 June 2026
13 July 2026
КРАПОТКІНА 97
Вострыя рэбры балконаў
працінаюць бетоннымі аканечнікамі
паўз чалавечыя рэбры.
Цьмяная бель дробнай кафлі
пёрамі соцень пушчаных стрэл
дрыжыць на ветры шызым.
Вокны гараць цеплынёй,
нібы сустрэча з дзіцячым успамінам
або ўласнае сэрца.
99 · 18 August 2026
Фотография
click to show
56 · click to show
23 August 2026
***
Экалагічная дысперсія
працяла персі*:
праз вочы -
вобразы,
праз вушы -
вусьціш*,
за ёю сэрца,
за сэрцам -
сэнс.
23 ліпеня 2026 года,
з падзякай Музею гісторыі беларускай літаратуры за куратарскую экскурсію па творчасьці Алеся Родзіна
* персі - грудзі
* вусьціш - цішыня
38 · Аудио
Аўген_Менск_Экалагічная_дысперсія.mp3 · 201 KB · click to show
37 · Аўген_Менск_Экалагічная_дысперсія.mp3 · 201 KB · click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
click to show
Фотография
click to show
44 · click to show
25 August 2026
ПРАЗ ПАЎДНЁВЫ ЗАХАД 2 (кароткая дарога)
...Я вяртаўся па сьнезе і змроку. Было знобка. Пахла стомай і чамусьці яблыкамі, хаця была зіма і да саду далёка, як і да дому. Аднак гэта была дарога дадому, да майго. Дзе зялёная плітка пад'езда, шэрагі паштовых скрынь ўздоўж бетонных прыступак, а за дзьвярыма скразьняковыя вокны над гарачынёй раскачагараных батарэй. Ад той сьпёкі ўзімку ў мамы чырванелі шчокі, асабліва калі яна засыпала за сталом на кухні, выкройваючы час на сябе ці на дамашнія справы. Я мала цалаваў яе ў гэты румяны твар. Яе шчокі былі, як яблыкі майго дзяцінства, страчанага ў далёкіх зімовых садох, дзе спрадвечны сьнег яшчэ некрануты крокамі ў аніводным кірункі – да паразы ці перамогі.
верасень 2025 г.
36 · Аудио
Аўген_Менск_ПРАЗ_ПАЎДНЁВЫ_ЗАХАД_2_кароткая_дарога.mp3 · 795 KB · click to show
30 · Аўген_Менск_ПРАЗ_ПАЎДНЁВЫ_ЗАХАД_2_кароткая_дарога.mp3 · 795 KB · click to show