Фотография
click to show
click to show
У нас ёсць добрая навіна!
19 жніўня ў Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект №15529, які прадугледжвае асаблівы прававы статус для беларусаў ва Украіне.
Сярод прапанаваных зменаў:
▪️ спрошчанае атрыманне віду на жыхарства;
▪️ праца без асобнага дазволу;
▪️ спрошчаная легалізацыя;
▪️ магчымасць атрымання грамадзянства Украіны пасля 3 гадоў законнага пражывання для асобных катэгорый беларусаў.
Гэта важны крок для тысяч беларусаў, якія жывуць ва Украіне і звязалі з ёй сваю будучыню.
Шчыра дзякуем усім народным дэпутатам, дзяржаўным органам, экспертам, праваабаронцам і прадстаўнікам беларускай супольнасці, якія працавалі над гэтым пытаннем.
Асобная падзяка Украіне за падтрымку беларусаў.
Законапраект яшчэ павінен прайсці ўсе этапы разгляду. Будзем сачыць і інфармаваць вас пра далейшыя крокі.
2.4K ·