Фотография
click to show
click to show
Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы?
Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палітзняволеным падтрымку ў аднаўленні пасля перажытых выпрабаванняў. Ніжэй — інфармацыя пра тое, як вы можаце дапамагчы.
📎 Падтрымайце экстраны збор BYSOL
Як і раней, мэта — выплаціць мінімум €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых.
👤 Далучайцеся да валанцёраў (-к) «Вольных»
Валанцёрскія групы рэагавання «Вольных» дапамагаюць у моманты, калі патрэбная хуткая дапамога і каардынацыя. І калі патрэбная разавая дапамога ў Літве ці ў Польшчы.
🏠 Дапамажыце шэлтару ў Вільні
Фонд «Краіна для жыцця», які ўтрымлівае шэлтар у Вільні, просіць далучыцца да экстранага збору.
🤝 Падтрымайце вызваленых у аднаўленні і рэсацыялізацыі
У адаптацыі за мяжой палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя» і «Dissidientby». Яны падтрымліваюць усіх былых палітзняволеных — таму данаты заўсёды актуальныя.
📢 Калі з'явяцца іншыя спосабы дапамагчы, мы падзелімся імі асобна.
📞 Працуе гарачая лінія: @hotline202512
3.5K ·