ChatCrawlersearch across public Telegram Open the app
Ч

Чижовка перемен 🤍❤🤍 Семь Чижей - 7 чижей

70 members
16 September 2026
Фотография
click to show
💔 27 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі 16 верасня 1999 года былі гвалтоўна выкрадзеныя першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі XIII склікання, былы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і бізнесмен, грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі. Паводле сведчання былога начальніка мінскага СІЗА № 1 Алега Алкаева, Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя і расстраляныя па загадзе асобаў, набліжаных да ўлады. Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч нагадвае, што знікненні Ганчара, Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага праваабаронцы расцэньваюць як адны з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. «Ёсць падазрэнні, што гэтыя гвалтоўныя знікненні былі спалучаныя з пазасудовымі казнямі, усё гэта насіла палітычна матываваны характар. І гэта ўтварае склад злачынства супраць чалавечнасці, па якім няма тэрміну даўніны. Гэта самыя сур'ёзныя абвінавачванні, якія можна прад'явіць кіраўніцтву нашай краіны і прадстаўнікам дзяржаўных органаў». Нагадаем, што 22 верасня ў Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе былога спецназаўца Юрыя Гараўскага, які раней звязаўся з журналістамі і заявіў пра сваю датычнасць да знікнення палітычных апанентаў Лукашэнкі. 📌 Гвалтоўныя знікненні ў Беларусі: палітычныя выкраданні апанентаў улады і сучасны рэжым інкамунікада
2.6K ·
Видео
1080x1920_new_1.mp4 · 14.6 MB · click to show
Святлана Ціханоўская: «25 палітвязняў вызваленыя! Я вельмі рада за кожнага і кожную, хто сёння нарэшце апынуўся на свабодзе. А таксама за іх родных і блізкіх, якія чакалі гэтага дня. Мы таксама бачым, наколькі цяжка ідуць перамовы аб вызваленні людзей. Кожнае вызваленне патрабуе вялікіх намаганняў, і відавочна, што Лукашэнка не хоча адпускаць усіх палітычных зняволеных. Таму я ўдзячная амерыканскаму боку за складаную перамоўную працу, якая працягваецца. Важна, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна прыносіць канкрэтны гуманітарны вынік — людзі выходзяць на свабоду. Менавіта таму гэтую працу нельга спыняць. Неабходна, каб Злучаныя Штаты і Еўропа працягвалі каардынаваць свае намаганні і падтрымліваць працэс вызвалення людзей. Сёння разам з радасцю за вызваленых мы памятаем пра тых, хто ўсё яшчэ застаецца за кратамі. Іх сотні. За кожнай лічбай стаіць чалавек, яго сям'я і блізкія, якія працягваюць чакаць. Кожны вызвалены чалавек — гэта перамога. Таму сённяшняе вызваленне — гэта чарговы гуманітарны вынік, але далёка не канец гэтага працэсу. Праца павінна працягвацца, пакуль усе палітвязні не апынуцца на свабодзе. Мы будзем сустракаць вызваленых, дапамагаць ім вяртацца да жыцця пасля зняволення і працягваць нагадваць пра ўсіх, хто яшчэ чакае свайго дня свабоды».
2.6K ·
Фотография
click to show
Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы? Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палітзняволеным падтрымку ў аднаўленні пасля перажытых выпрабаванняў. Ніжэй — інфармацыя пра тое, як вы можаце дапамагчы. 📎 Падтрымайце экстраны збор BYSOL Як і раней, мэта — выплаціць мінімум €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых. 👤 Далучайцеся да валанцёраў (-к) «Вольных» Валанцёрскія групы рэагавання «Вольных» дапамагаюць у моманты, калі патрэбная хуткая дапамога і каардынацыя. І калі патрэбная разавая дапамога ў Літве ці ў Польшчы. 🏠 Дапамажыце шэлтару ў Вільні Фонд «Краіна для жыцця», які ўтрымлівае шэлтар у Вільні, просіць далучыцца да экстранага збору. 🤝 Падтрымайце вызваленых у аднаўленні і рэсацыялізацыі У адаптацыі за мяжой палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя» і «Dissidientby». Яны падтрымліваюць усіх былых палітзняволеных — таму данаты заўсёды актуальныя. 📢  Калі з'явяцца іншыя спосабы дапамагчы, мы падзелімся імі асобна. 📞 Працуе гарачая лінія: @hotline202512
3.5K ·
Фотография
click to show
Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін Збор працягваецца: па тысячы на чалавека гэта мала, добра будзе, калі збярэцца больш.
12.6K ·
I
Фотография
click to show
Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» На фота, апублікаваным у ФБ Франака Вячоркі, — Яўген Юшкевіч, Павел Белавус, а таксама Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс і Кірыл Казей, якім пашчасціла выйсці раней.
12.9K ·
17 September 2026
I
Фотография
click to show
Праз дзень ужо зразумела, што дамаўляліся пра вызваленне значна большай колькасці людзей. Вядома ж, ёсць тэорыі, чаму іх не вызвалілі, і ў першыя хвіліны рэакцыя ў беларусаў была "чаму так мала". Але не хочацца зараз займацца канспіралогіяй ці падлікам, колькі пернікаў галоўны пацук атрымае за чарговых закладнікаў. Людзі абдымацца і плачуць на мяжы, і Байсол імгненна збірае неабходныя грошы. А дзесьці ў Беларусі іншыя людзі, якіх запрашалі забраць сваіх родных з калоній дадому, не атрымалі нават спаткання, бо лукашэнка перадумаў у апошні момант. І немагчыма радавацца абсалютна, бо і 25, і 200, і 500 - гэта не ўсе. Але ж можна проста радавацца. Дарагія беларусы, дазваляйце сабе радавацца. Паглядзіце на фота з віленскага бара, куды былыя палітвязні прыйшлі з сябрамі, таксама былымі палітвязнямі, і усміхніцеся. Дваццаць пяць герояў нарэшце свабодныя. Гэта вельмі мала, але гэта і вельмі шмат. Вітаем на волі, дарагія! Свабоду ўсім палітвязням! Жыве Беларусь!
106 ·
18 September 2026
Фотография
click to show
Вызвалены Алесь Чумакоў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро» Гусляр і палітвязень Алесь Чумакоў быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня. У інтэрв'ю пасля вызвалення ён расказаў @radiosvaboda, як на судзе слухаў уласныя песні, як вымушана калядаваў у Калядзічах і чаму ў яго творчасці не будзе турэмных песень. https://nashaniva.com/404897 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404897
11.6K ·
Видео
IMG_5248.MP4 · 9.5 MB · click to show
🫂 Дэпартаваных палітвязняў сустракаюць у Варшаве Нагадаем, 16 верасня на волю выйшлі 25 палітвязняў. Пасля вызвалення ўсіх іх прымусова вывезлі з Беларусі і прывезлі ў Вільню. Пазней 10 з іх адправіліся ў Польшчу, дзе іх чакаюць сем’і.
1.9K ·
I
Ссылка
click to show
18 верасня 1923 года з мапы Беларусі знік Ігумен. Бальшавікі перайменавалі старажытны горад, вядомы пад гэтай назвай з 1387 года, у Чэрвень. Назва існавала стагоддзямі – задоўга да расійскай імперыі і бальшавікоў. А ў 1923-м яна раптам стала непажаданай. Чаму? Слова «ігумен» азначае духоўны сан – пробашча манастыра. Для бальшавіцкай улады, якая вяла барацьбу з рэлігіяй і царквой, такая назва выглядала нязручнай. Новы Чэрвень таксама меў ідэалагічнае тлумачэнне: назву звязвалі з чэрвенем 1920 года, калі горад занялі бальшавіцкія войскі. Так і працавала савецкая тапанімічная палітыка. Стары тапонім, які звязваў горад з ягонай доўгай гісторыяй, можна было прыбраць. На яго месца паставіць новы – такі, які нагадваў ужо пра падзею, важную для новай улады. Так назва горада ператваралася з памяці пра мінулае ў інструмент памяці, патрэбнай дзяржаве. І гэта не быў адзінкавы выпадак. У Беларусі пераназывалі Койданава ў Дзяржынск (у гонар аўтара «чырвонага тэрору» Дзяржынскага), Шацілкі ў Светлагорск (хаця ніякіх гор там няма), Прапойск у Слаўгарад (бо назва нібыта непрыгожая). І, канечне, Менск у Мінск. Шмат такіх прыкладаў. З мапы знікалі старажытныя назвы. Іх замянялі імёнамі савецкіх дзеячаў, ідэалагічна зручнымі тапонімамі ці проста новымі «нейтральнымі». Бо тапанімія – гэта не проста шыльды на вуліцах. Той, хто вырашае, як называецца горад, вырашае і тое, што людзі будуць ведаць пра гэты горад. Калі назвам гарадоў ці вуліц менш за сто гадоў і яны створаныя бальшавікамі, людзі падсвядома гэта ўспрымаюць, быццам і не было ў беларусаў ніякай гісторыі да гэтага. Вось чаму так важна, як называюцца гарады і вуліцы ў іх. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee
588 ·
C
Добро пожаловать в чат Kristyn Watt Знайте находясь здесь вы подписываетесь под правилами И ❗️ЖМЯКНИТЕ❗️ кнопку внизу👇🏻👇🏻👇🏻этого сообщения, что бы вы могли писать в чат) ⚡️ Нашли канал где сливают халявные товары с WB, OZON, AliExpress и др: кроссы за 460₽, футболки за 200₽, часы за 370₽. Бери пока не расхватали - ЗАЯЦ
19 September 2026
Фотография
click to show
Перад паседжаньнем Вярхоўнага Савета 19 жніўня 1991. Алег Трусаў распавядае дэпутатам пра гісторыю нацыянальных сымбаляў (тэкст - ніжэй). Фота Ул. Спагова.
488 ·
«ХАЙ БУДЗЕ „ПАГОНЯ“. АЛЕ — З ЧЫРВОНАЙ ЗОРКАЙ НА ШЧЫЦЕ!» Калі хтосьці пачытае стэнаграму сэсіі ВС 19 верасьня 1991, у дзень, калі «Пагоні» і Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу надаваўся статус дзяржаўных сымбаляў, убачыць, што сярод прамоўцаў няма шмат якіх дэпутатаў БНФ, якія за тры тыдні да гэтага, 24-25 жніўня, актыўна выступалі на Сэсіі Незалежнасьці. Прычына простая: за тры тыдні настроі пракамуністычнай дэпутацкай большасьці зьмяніліся. Пасьля правалу путчу яны былі ў страху, і на Сэсіі Незалежнасьці мы выкарыстоўвалі тактыку наступу і націску. Цяпер жа страх зьнік, камуністы ачунялі, і тактыку нам давялося мяняць: не пужаць, а ўгаворваць. Раніцай таго дня я адмовіўся ляцець на запрашэньне парлямэнту Малдовы ў Кішынёў (і правільна зрабіў — сымбалі прынялі «голас у голас»), на сэсіі прысутнічаў, але да мікрафону не падыходзіў: яшчэ сьвежай была памяць пра мае выступы на сэсіі ў жніўні («Калі не прагаласуеце — вас народ выцягне з Авальнай залі за валасы!»), і агітацыя за сымбалі з маіх вуснаў мела б дыямэтральны эфэкт. І што найбольш можа зьдзівіць — у той дзень не выступаў Пазьняк. Ён падрыхтаваў тэзісы, але ў апошні момант напісаў запіску Шушкевічу, што выступ свой здымае — і прычынай была прамова Ніла Гілевіча. Гэтая прамова адданасьцю нацыянальным каштоўнасьцям можа ўпрыгожыць Поўны збор твораў паэта — але ў той канкрэтны момант яна ледзь не прывяла да катастрофы. Ніл Сымонавіч надзвычай рэзка прайшоўся па парлямэнцкай большасьці (чаго раней ніколі не рабіў), камуністы былі разьюшаныя, некаторыя паўскоквалі з крэслаў... На шчасьце, Алегу Трусаву ўдалося крыху залагодзіць камуністаў, а прэзыдэнт Акадэміі навук Уладзімер Платонаў, якога Пазьняк папрасіў тэрмінова прыехаць на сэсію, і экс—старшыня Прэзыдыюму ВС Георгій Таразевіч канчаткова супакоілі дэпутацкую большасьць. Нарэшце, Пазьняк у перапынку падыходзіў да самых зацятых нашых палітычных апанэнтаў, да артадаксальных камуністаў, і проста ўгаворваў іх прагаласаваць. Усе аргумэнты даўно прагучалі, ён казаў ім і
550 ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
У фондах Нацыяальнага архіва захоўваецца шэраг заканаўчых актаў, на падставе якіх стваралася незалежная Беларусь. Як вядома, з 19 верасня 1991 года наша дзяржава стала называцца Рэспублікай Беларусь. У той жа дзень Вярхоўны Савет 12-га склікання зацвердзіў новыя дзяржаўныя сімвалы — герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг. Крыніца
11.4K ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
12K ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
11.9K ·
Фотография
click to show
19 верасня — дзень, калі Рэспубліка Беларусь афіцыйна атрымала сваю назву, а бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі. Святлана Ціханоўская — пра тое, чаму гэтая дата і сёння застаецца важнай для беларусаў: «19 верасня 1991 года наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. А бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі яе дзяржаўнымі сімваламі. Проста ўявіце: бел-чырвона-белы сцяг лунаў на дзяржаўных установах, а «Пагоня» ўпрыгожвала афіцыйныя дакументы. З гэтымі сімваламі Беларусь уваходзіла ў новы перыяд сваёй гісторыі. Пазней рэжым пачаў прыбіраць літаральна адусюль: з дзяржаўных будынкаў, з вокнаў, адзення, машын, сацсетак. А цяпер за бел-чырвона-белыя колеры людзей затрымліваюць і судзяць. Некалькі дзён таму палітвязень Павел Белавус пасля вызвалення расказаў, што ў калоніі яго прымусілі пазбавіцца татуіроўкі з бел-чырвона-белым сцягам. Рэжым настолькі не прымае частку нашай гісторыі, што спрабуе сцерці яго нават з чалавечага цела. І ўсё ж сцерці не атрымалася. Я бачу наш сцяг у Варшаве і Вільні, у Кіеве і Вашынгтоне, на вялікіх маршах і маленькіх сустрэчах беларусаў. Ён едзе з намі ў валізках, вісіць у пакоях, трапляе на вокладкі кніг. З «Пагоняй» носяць худзі, значкі і ўпрыгожванні. За гэтыя гады рэжым зрабіў усё, каб беларусы пачалі баяцца ўласных сімвалаў. А атрымалася наадварот: для вельмі многіх яны сталі яшчэ больш блізкімі. І асабліва мне хочацца, каб пра 19 верасня ведала нашая моладзь. Каб яны ведалі: Беларусь не заўсёды выглядала так, як сёння. У нашай найноўшай гісторыі ўжо быў момант, калі краіна вярнула сабе сваё імя, свой сцяг і свой герб. Гісторыю можна перапісваць у падручніках. Можна здымаць сцягі з будынкаў і забараняць сімвалы. Але значэнне ім усё роўна надаюць людзі. І беларусы свой бел-чырвона-белы сцяг і сваю «Пагоню» не забылі».
2.7K ·
I
Фотография
click to show
Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі» Святлана Ціханоўская апісала для @zerkalo_io, як дапамагала свайму сыну пачаць чуць і якую нябачную працу жанчыны выконваюць штодзень. https://nashaniva.com/404974 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404974
11.3K ·
20 September 2026
I
Фотография
click to show
Сябры, сёння дзень народзінаў Наталлі Арсенневай. Усе ведаюць яе верш "Магутны Божа", але спадчына паэткі - гэта таксама мноства цудоўных замалёвак прыроды. Таму - трымайце верш пра восень (і не толькі пра восень). Восень Хай жаўцее, сьціхае сад з кожнай гадзінай,  Сонца ласкі гарачыя ўсюды ня сее,  Хай гарыць, як заход, лісьць дрыжачай асіны,  Хай апошнія кветкі у садзе бялеюць, — Будзем чакаці вясны!  Хай паўзуць паласою калматыя хмары,  Хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае, —  Не агорнуць нас восені горкія мары,  Кожны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, — Будзем чакаці вясны!  Хай ў душы сны, надзеі на долю канаюць, —  Ўсё мінецца, бы ў летні дзянёк навальніца:  Прыйдзе час — сонца сіняй вышою зазьзяе,  Закрасуець зялёнаю руньню зямліца... Будзем чакаці вясны! 1921 г. Жыве Беларусь!
82 ·
21 September 2026
I
Файл
278.pdf · 913 KB · click to show
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
22 ·
Архив по месяцам
Open in Telegram Каталог площадок Искать в ChatCrawler

A snapshot of an open public feed from the search index ChatCrawler — “Google for public Telegram”; refreshed as the venue is crawled. Times are UTC.

Public content only, official Telegram API. About · FAQ · What we do not do · Remove a page · Catalog