✝️На «Навагрудскую Галгофу» прайшоў хрэсны ход — тут пасля анексіі Заходняй Беларусі СССР закатавалі праваслаўнага святара
3 кастрычніка ў Навагрудскім раёне прайшоў штогадовы хрэсны ход на «Навагрудскую Галгофу» — месца гібелі протаіерэя Мікалая Нядзвецкага, піша ў сваім Telegram-канале
@christianvision.
Перад шэсцем у храме Успення Прасвятой Багародзіцы ў Ваўковічах адбылася саборная літургія, якую ўзначаліў благачынны Навагрудскай царкоўнай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук. У хрэсным ходзе ўдзельнічалі святары Навагрудскага і Карэліцкага благачынняў, пілігрымы, мясцовыя жыхары і навучэнцы кадэцкіх класаў школы № 7 Навагрудка.
Мікалай Нядзвецкі служыў у Ваўковічах з 1921 года. У 1930-я гады многія святары з'язджалі ў Польшчу, аднак ён, нягледзячы на ўгаворванні, застаўся на сваім прыходзе разам з жонкай і дачкой.
Пасля ўступлення Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе святара схапілі мясцовыя ўдзельнікі падпольнай партыйнай ячэйкі. Паводле царкоўнага апісання яго гібелі, Нядзвецкага вялі праз навакольныя вёскі, збівалі і здзекаваліся з яго. На хутары Касьянава цяжка параненага святара на два дні зачынілі ў падвале. Мясцовыя жыхары не наважваліся яму дапамагчы праз страх.
На трэці дзень Мікалая Нядзвецкага вывелі на лясістую гару, дзе забілі.
Паводле апісанняў, перад смерцю святара жорстка катавалі: яму нанеслі шматлікія калецтвы, прывязвалі да каня і цягнулі па зямлі.
Царкоўная традыцыя захавала сведчанне, што нават падчас катаванняў Нядзвецкі працягваў маліцца за сваіх катаў. За гэта яму адрэзалі язык, пасля чаго звязанага святара некалькі разоў скідалі ў выкапаную магілу, пакуль ён не памёр.
Цяпер месца яго гібелі вядомае як «Навагрудская Галгофа», а хрэсны ход сюды праводзяць штогод.
Пры гэтым узнікае пытанне, як ушанаванне памяці святара, закатаванага неўзабаве пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь, суадносіцца з дзяржаўным Днём народнага адзінства, які ў Беларусі пачалі адзначаць у 2021 годзе ў памяць пра падзеі верасня 1939-г