24 August 2026
Леонид КазакИмейте в виду, что за донаты byculture.org товарищи в одинаковых ботинках просят помочь жировичскому монастырю в 100-кратном размере
Дзякуй за інфармацыю! Па магчымасці не сустракайцесь з людзьмі, якія гуму любяць больш за лён. Калі ўжо жыццё так склалася, што хрусць і папалам трэба час ад часу наведваць Краіну Цудаў, скарыстайцесь дапамогай сябра, які ў бяспекі, для данатаў. ♥️
29 August 2026
Фотография
click to show
click to show
🏭 Мінск 100 гадоў таму. Граф Чапскі 🎩
(частка І)
🤔 Кім ён быў? Чым вылучыўся сярод іншых кіраўнікоў Мінска? Які след пакінуў у гісторыі? 📆
📌 А яшчэ, даследуеце рэдкія гістарычныя фатаграфіі і архіўныя дакументы, якія праліваюць святло на мінулае горада 👻
🍿 Ужо на нашым Ютубе 🍿
31 August 2026
AI давно перестал быть чем-то для программистов и энтузиастов. Сегодня это набор конкретных инструментов под конкретные задачи, рабочие, учебные и бытовые. Сделать презентацию? Разобраться с уплатой налогов? Переехать? Провести тренировку? Легко!
Автор канала об использовании искусственного интеллекта «AI на практике» подготовил подборку полезных инструментов.
https://planbmedia.io/important/analysis/top-ai-instrumentov-dlya-raboty-uchjoby-i-povsednevnyh-del.html
Если ссылка выше не открывается, попробуйте эту или воспользуйтесь VPN
#разбор
3.1K · Фотография
click to show
click to show
✌🏻А давайце пазнаёмімся яшчэ раз: мы брэнд Znivien - адзенне вольных людей. Мы пачалі яшчэ ў 2021, але па-сапраўднаму справы пайшлі ў 2022, калі мы ўжо жылі ў Польшчы.
👉🏻 Наша мэта: каб беларусы не страцілі сваю нацыянальную ідэнтычнасць за мяжой, таму дзякуючы нашым рэчам кожны беларус становіцца амбасадарам беларускай культуры.
І трымайце промакод: ZNV20 з 20% зніжкай! Скарыстайцеся ім ужо сёння, бо дзейнічае ён да 23:59
Замовы прымаем тут: znivien.pl
Дзякуй вам!
2 September 2026
Фотография
click to show
click to show
Как часто после сложного разговора в семье или на работе вы прокручиваете его в голове и думаете: «Нужно было сказать иначе…»? Или ловите себя на мысли, что проще промолчать и проглотить обиду, чем снова пытаться что-то объяснить?
В такие моменты легко начать винить себя или закрываться. Но правда в том, что ненасильственная коммуникация — это просто навык. Ему можно научиться точно так же, как и любому другому, в любом возрасте.
На бесплатном онлайн-курсе «Искусство общения: слушать, слышать, понимать» мы вместе разберем, как справляться с недопониманиями, перестать чувствовать неловкость во время важных разговоров и выстраивать диалог бережно к себе и окружающим.
Чему вы научитесь на курсе:
👉 говорить о своих чувствах и потребностях прямо и спокойно — так, чтобы к вам действительно прислушивались
👉 защищать свои границы уверенно и твердо, но без грубости и агрессии
👉 слышать собеседника за шумом собственных мыслей и отвечать так, чтобы диалог укреплял отношения, а не разрушал их
👉 переводить претензии, упреки и манипуляции в спокойный разговор на равных
👉 давать и принимать обратную связь деликатно, без обид и взаимных обвинений.
✨ Вам не придется учить сухую теорию — обучение построено так, чтобы вы осваивали навыки, которые можно сразу применять в повседневной жизни.
Курс состоит из 7 практических модулей, которые включают:
📽️ короткие видео по 20–30 минут и понятные конспекты к ним
🧑💻 живые вебинары для обсуждений, разбора ваших кейсов и практики
✍️ домашние задания с обратной связью для закрепления навыков.
👨🏫 И все это при поддержке опытного преподавателя:
Александр Енджеевский — актер, психолог и аккредитованный медиатор — точно знает, как найти правильные слова в любой ситуации.
🎯 Старт: 14.09.2026
🗓️ Длительность: 5 недель
💰 Формат: онлайн, бесплатно
🔗 Забирайте своё место до 13 сентября включительно по ссылке
❗️ «Нация Лидеров» - экстремистское формирование по решению властей РБ. Берегите себя!
ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ ПРОЕКТА ❤️
#ИскусствоОбще
2.4K · 4 September 2026
Фотография
click to show
click to show
😌 Беларускія тэлеграм-каналы, на якія варта падпісацца!
🎨 Anton Radzivonau Art — аўтарскі мастацкі тэлеграм канал Антося Радзівонава, дзе можна пабачыць карціны і працэс іх стварэння.
🎫 Будзьма разам! — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у розных краінах. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў абраным горадзе.
🙂 БЕЛМЕММАШ | Мемны Машнінскі — спрэчны гумар спрэчнай якасці.
📚 Твая Гісторыя — гістарычныя артэфакты, знаходкі, традыцыя, гумар.
🤖 AI на практыцы — telegram-канал пра AI-інструменты, як іх выкарыстоўваць у сваёй працы, навучанні і паўсядзённых справах.
2.6K · Фотография
click to show
click to show
Кераміка з беларускім арнаментам
Запрашаем на майстар-клас, прысвечаны культуры і кераміцы Беларусі! Мы зляпім з гліны кубак ці невялікую талерку і ўпрыгожым яе беларускімі арнаментамі і надпісамі. Пагаворым пра значэнне арнаментаў і пакажам, як працаваць з падглазурнымі фарбамі і ангобамі.
Пасля двух абпалаў гатовую працу можна будзе забраць са студыі NUUNUU RUUM прыкладна праз тры тыдні.
Майстар-клас праходзіць на рускай, эстонскай і англійскай мовах. Досвед працы з глінай не патрэбны. Мерапрыемства — частка праграмы Дзён нацыянальных культур Таліна.
📅 25 верасня 2026, сеансы ў 15:00 і 18:00
📍 Беларускі дом, Pärnu mnt 6, Tallinn
⏱ Працягласць: 2 гадзіны
💶 Дарослыя: 20 € · Дзеці і моладзь 6–16 гадоў: 15 € (аплата на месцы)
🎟 Рэгістрацыя абавязковая, колькасць месцаў абмежавана: nuunuuart.simplybook.it/v2/
274 · 6 September 2026
Фотография
click to show
click to show
Вітаем! 👋 У Znivien з’явіўся асобны раздзел з беларускім адзеннем і мерчам, якія ўжо ёсць у наяўнасці:
- адпраўка на наступны дзень пасля аплаты
- дастаўка па ўсім свеце
- выгадныя цэны
Колькасць і памеры абмежаваныя.
👉 Глядзець і замаўляць:
https://znivien.pl/tavary-u-nayaunastsi
Дзякуй!
10 September 2026
Фотография
click to show
click to show
🦉 ЛЕКЦЫЯ ПРА СОЎ З АРНІТОЛАГАМ ДЗЯНІСАМ КІЦЕЛЕМ
Совы — мабыць, самыя таямнічыя і міфічныя птушкі, але заўважыць іх у прыродзе — гэта цэлае мастацтва. Запрашаем на вельмі цёплую і карысную лекцыю з вядомым арнітолагам Дзянісам Кіцелем.
Што абмяркуем на лекцыі:
👉 Чым харчуюцца совы і як яны палююць (паверце, там шмат цікавага).
👉 Як іх знайсці і вывучаць? Парады для тых, хто хоча заўважаць больш падчас прагулак на прыродзе.
👉 Птушыная майстэрня: як правільна зрабіць і павесіць дамкі, каб совы захацелі там пасяліцца.
📅 Субота, 19 верасня ў 16:00 па Тбілісі (15:00 па Вільнюсу)
📍Анлайн у Zoom
🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя
11 September 2026
Фотография
click to show
click to show
KANAPLEV + LEIDIK: IDEAAL
Упершыню ў Эстоніі выстава партрэтаў і майстар-клас па camera obscura ад Юліі Лейдзік і Яўгенія Канаплёва
📸 22 верасня з 10:00 да 17:00 пройдзе майстар-клас па фотатэрапіі з выкарыстаннем camera obscura і фотасесія для жыхароў Таліна ва ўзросце ад 55 гадоў.
🎨 22 верасня ў 18:00 адбудзецца адкрыццё выставы «Ідэал».
Месца сустрэчы: Õpetajate Maja (3 паверх)
Што такое ідэал? Хто жыве ўнутры нас? На каго мы падобныя?
У межах праекта «Ідэал» мастачка Юлія Лейдык прапанавала жанчынам з розных гарадоў Беларусі выбраць вобраз, з якім яны сябе атаясамліваюць, — гэта мог быць вядомы чалавек або фатаграфія, знойдзеная ў часопісе. Калі на пытанне «Хто з іх — ты?» жанчына адказвала: «Гэта я», нараджаўся партрэт.
Створаная галерэя — гэта падарожжа па мяжы паміж рэальным і ідэальным, а таксама шчырае разважанне пра шматзначнасць прыгажосці.
Аўтарка выставы Юлія Лейдзік — мастачка з эстонскімі і беларускімі каранямі, якая была вымушана эміграваць з Беларусі з-за палітычных рэпрэсій. Да пераезду ў Польшчу дуэт быў шырока вядомы ў Беларусі дзякуючы сваёй партрэтнай фатаграфіі. Перад іх камерай пабывалі Дыега Марадона, Дольф Лундгрэн, музыкі Sabaton, Макс Корж і многія іншыя прадстаўнікі культуры і грамадскага жыцця. У 2020 годзе KANAPLEV + LEIDIK стварылі партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі.
Запрашаем далучыцца і адкрыць для сябе гісторыі, якія хаваюцца за партрэтамі.
Удзел бясплатны.
* Выстава адкрыта ў працоўныя дні да 17:00, гэта значыць у той час, калі ў памяшканнях адначасова не праводзяцца замоўленыя навучанні або мерапрыемствы.
Мерапрыемства арганізавана НГА "Беларускі Дом" і ўваходзіць у праграму Дзён нацыянальных культур Таліна.
214 · 12 September 2026
14 September 2026
🫧будет ли вместе учить сложно беларуский и немецкий?
Ранічкі! Вам хопіць нямецкай, каб з’ехаць з глузду
Фотография
click to show
click to show
🔥 Спадарства, сустракайце!
Для вас на Сепультуры Alive выступіць галоўны хуліган беларускай музыкі Сяргей Пукст.
Гэта будзе шалёны канцэрт, які абавязкова трэба паглядзець, каб больш зразумець беларускі андэграўнд і яго адданага героя.
📅 Запісвайце дату:
17 верасня ў 20:00 па менскім часе на канале Сепультуры Alive.
Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе ўбачыла як мага больш людзей!
📺 https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU
🎟 Падтрымайце праект і артыста сімвалічнымі квіткамі, бо такога вы яшчэ не бачылі!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, сябры!
Фотография
click to show
click to show
Света Бень і .К — прэзентацыя альбома «Карова белая»
📅 Пятніца, 16 кастрычніка 2026, 20:00
📍 Талін, Fort Bar, Pikk 43
Света Бень і Яўген Кучмейна (.К) прадставяць у Таліне сумесны альбом «Карова белая» — адну з самых прыкметных беларускіх музычных работ 2026 года. Альбом выйшаў 14 жніўня 2026 і стаў паўнавартаснай калабарацыяй двух артыстаў: у яго ўвайшлі 14 песень розных гадоў — зусім новыя кампазіцыі, песні, якія доўга існавалі толькі на канцэртах, і матэрыял, што з'явіўся ўжо падчас запісу.
Пасля выхаду альбом атрымаў вельмі моцныя водгукі музычнай прэсы. Крытык Леў Ганкін назваў «Карову белую» на «Медузе» сапраўдным творам мастацтва.
На канцэрце два самастойныя артысты аб'ядноўваюцца на адной сцэне, каб выканаць «Карову белую» ў гучанні, максімальна блізкім да альбомнага запісу. У праграме — увесь альбом і некалькі песень Светы Бень у новых аранжыроўках.
Дадатковая інфармацыя ў сустрэчы на Facebook
149 · 15 September 2026
Фотография
click to show
click to show
Ведаць пра бюджэт і рэальна ім кіраваць — гэта дзве розныя рэчы 💡
Бывае так: вы ведаеце, што такое падушка бяспекі, нават спрабуеце весці ўлік фінансаў у дадатку ці сшытку, але грошы ўсё адно знікаюць.
Справа не ў тым, што з вамі нешта не так. Проста ўніверсальныя правілы з інтэрнэту часта не працуюць у рэальным жыцці, дзе ёсць дзеці, незапланаваныя рамонты і стрэс.
На бясплатным анлайн-курсе «Сямейныя фінансы пад кантролем: разам да ўстойлівасці» мы не будзем вучыць вас адмаўляць сабе ва ўсім, а дапаможам пабудаваць фінансавую сістэму, якая пасуе менавіта для вас і вашай сям'і 🤝
На курсе вы:
📊 навучыцеся ацэньваць даходы і выдаткі па фактах, а не па адчуваннях
🛡зробіце першыя крокі да падушкі бяспекі і зразумееце, як планаваць вялікія пакупкі
👶 атрымаеце практыкі, як абмяркоўваць грошы з дзецьмі і фармаваць у іх усвядомленныя фінансавыя звычкі
🔍 разберацеся ў падатках, інвестыцыях і абароне бюджэту ад рызык.
Навучанне доўжыцца 5 тыдняў і складаецца з:
🎥 8 кароткіх модуляў (відэа па 10–20 хвілін + канспекты)
💬 4 вэбінараў з эксперткамі і зваротнай сувязі
📝 працоўнага сшытка, які дапаможа выкарыстоўваць на практыцы атрыманыя навыкі нават па завяршэнні курса.
Не трэба адкладваць «рэформу сямейнага бюджэту» да лепшых часоў. Пачніце наводзіць парадак у сваім гаманцы ўжо зараз крок за крокам разам з намі!
🎯 Старт: 28.09.2026
🗓️ Працягласць: 5 тыдняў
💰 Фармат: анлайн, бясплатна
🔗 Рэгіструйцеся да 27 верасня ўключна па спасылцы
❗️ «Нацыя Лідараў» - экстрэмістскае фармаванне па рашэнні ўлад РБ. Беражыце сябе!
ПАДТРЫМАЦЬ КАМАНДУ ПРАЕКТА ❤️
#анонс #СямейныяФінансы
1.9K · 20 September 2026