Web appOpen in Telegram
ННаступ

Наступ

@mnastup · channel · News · indexed since 2026-07-20
355subscribers
280average post reach
78.9%ER — reach to subscribers
16posts in 30 days
Photo
click to show
У Польшчы падарожныя дакумэнты дзейнічаюць 1–2 гады. У мяне ёсьць плян, як гэта зьмяніць Я Яўген Караулаў, і 26–29 жніўня я ўдзельнічаў у Campus Polska Przyszłości — палітычным летнім лягеры, які заснаваў Рафал Тшаскоўскі, прэзыдэнт Варшавы. У Польшчы я вывучаю права й ведаю, як цяжка зьмяняць законы: спачатку заканадаўчая ініцыятыва, потым першае чытаньне ў Сэйме, праца ў камісіях, другое чытаньне, дапрацоўка, трэцяе чытаньне, потым Сэнат і ў канцы яшчэ подпіс прэзыдэнта, які можа гэтую прапанову заветаваць. Цяжка й доўга. І імавернасьць, што палітыкі распачнуць гэты шлях, невысокая; асабліва з улікам таго, што ён накіраваны на людзей, якія не ўдзельнічаюць у выбарах. Але ў мяне ёсьць плян. Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі рыхтуе зьмены ў закон аб замежніках (праект UD408). Ідэя такая: калі ваявода не выдае рашэньне на працягу 60 дзён ад падачы поўнага пакета дакумэнтаў, дазвол на побыт лічыцца выдадзеным аўтаматычна. Мэты праекта: каб замежнікі не чакалі карту побыту 100500 месяцаў й каб разгрузіць ваяводзкія адміністрацыі. На жаль, прапанова не датычыцца беларусаў, але важна іншае: гэта зьмены ў закон аб замежніках. «А чаму б не дадаць у гэтую прапанову зьмену тэрмінаў падарожных дакумэнтаў? Трэба зьмяніць усяго два артыкулы таго ж самага закону!» — падумаў я, калі ўбачыў навіну. І прыдумаў плян А й плян Б. Плян А: дадаць гэту зьмену адразу ў праект праз міністэрства. Плян Б: урэшце законапраект усё роўна патрапіць у Сэйм, дзе дэпутаты могуць уносіць свае папраўкі. У кожнай краіне ЭС свае тэрміны гэтых дакумэнтаў. У некаторых 3, 5, а ў Ірляндыі й Чэхіі ўвогуле на 10 гадоў выдаюць. Думаю, у нашым выпадку рэалістычна зьмяніць на 5. Падчас Кампуса, у якім удзельнічаюць міністры, дэпутаты й сэнатары, я скарыстаўся магчымасьцю й распавёў пра сваю прапанову. У першы дзень я змог коратка выкласьці ідэю Марціну Кервіньскаму, міністру ўнутраных справаў і адміністрацыі, чыё ведамства й рыхтуе праект. Ён зацікавіўся; мы абмяняліся кантактамі зь ягона
14 · 980 ·
Н
Наступ
ЗАЯВА фракцыі Наступ 01.09.2026 Каардынацыйная Рада функцыянуе ўжо больш за 2 месяцы. Пры гэтым орган, які мусіць забяспечваць дзейнасць Каардынацынай Рады IV склікання (КР) так і не быў абраны. Так, КР усё яшчэ фактычна не мае Сакратарыяту, а амаль ўся адмінстратыўная дзейнасць забяспечваецца прадстаўнікамі Наступу. Пытанне аб абранні Кіраўніка/-ніцы Сакратарыята КР-4 на працягу некалькіх месяцаў не ставілася ў парадак дня. Яно неаднаразова выносілася на паседжанні Нарады фракцый, Агульнае Паседжанне, ставілася перад Спікерам Арцёмам Бруханом асабіста, ішло праз запыты віцэ-спікера КР-4 Яўгенія Андрэйчыка, праз патрабаванні лідарак фракцыі Маргарыты Ворыхавай і Лізаветы Пракопчык, праз звароты былога Кіраўніка Сакратарыята Івана Краўцова і выконваючага абавязкі Кіраўніка Яўгена Караулава. На кожны такі зварот гучаў адзін і той жа адказ: «На наступным тыдні абавязкова». Гэты «наступны тыдзень» доўжыцца два месяцы. Затрымка ніяк не тлумачыцца: ні адсутнасцю кандыдатаў, ні арганізацыйнымі цяжкасцямі. Кандыдатуры збіраліся, палова фракцый КР ужо вылучыла сваіх, і ніводнай заўвагі па сутнасці да іх не прагучала. Замест з’явілася ўмова спачатку прыняць Палажэнне аб Сакратарыяце. Дакумент, які падпарадкоўвае працу Сакратарыята КР - Спікеру КР, а, значыцца, і Кааліцыі Латушкі і Рух за Свабоду (КЛРЗС). Так кадравае пытанне, якое паводле Статута належыць Агульнаму паседжанню, было ператворана ў закладніка працэдурнага дакумента, які пішацца фракцыяй КЛРЗС. Такое рашэнне фракцыі Кааліцыі Латушкі і Рух за Свабоду робіць немагчымым для КР функцыянаванне і планаванне будучыні КР-4, у тым ліку атрыманне фінансавання для яе дзейнасці. Мы патрабуем: - неадкладна правесці выбары Кіраўніка Сакратарыята КР-4; - не ставіць пад сумнеў правы Кіраўніка Сакратарыяту фарміраваць арганізацыйную структуру, улічваючы бягучыя патрэбы КР, а не палітычныя патрабаванні фракцыі КЛРЗС. Лічым важным паведаміць выбаршчыкам і выбаршчыцам Наступу, што, улічваючы ўсё вышэй напісанае, в.а. Кіраў
16 · 670 ·
Л
Ліза ПракопчыкPoll
2 дні ў чаце міжнароднай камісіі абмяркоўваюць і ўжо далучаюць экспертаў для вырашэння гэтага пытання
340 ·
J
Jaŭhien KaraułaŭУ Польшчы падарожныя дакумэнты дзейнічаюць 1–2 гады. У мяне ёсьць плян, як гэта зьмяніць Я Яўген Караулаў, і 26–29 жніўня я ўдзельнічаў у Campus Polska Przyszłości — палітычным летнім лягеры, які заснаваў Рафал Тшаскоўскі, прэзыдэнт Варшавы. У Польшчы я вывучаю права й ведаю, як цяжка зьмяняць зак
Photo
click to show
На сувязі Яўген Караулаў. Памятаеце, я пісаў пра падарожныя дакумэнты, якія ў Польшчы выдаюць усяго на год-два? Я працую над тым, каб гэта зьмяніць. І цяпер мне патрэбная ваша дапамога. Ёсьць сайт, дзе замежнікі дзеляцца тым, колькі яны рэальна чакалі свае дакумэнты, па кожным ваяводзтве асобна. Я папрасіў стваральніка дадаць туды й падарожныя дакумэнты. Цяпер падарожныя дакумэнты таксама ёсьць на сайце. Так што калі вы праходзілі праз гэта, калі ласка, распавядзіце. Гэта хвіліна часу. 👉 https://legalizacja.app/pl/map Націсьніце «Дадаць свае тэрміны» і абярыце «Падарожны дакумэнт» (dokument podróży). Чаму гэта важна? Калі прыйдзем у Міністэрства з прапановай павялічыць тэрмін дзеяньня падарожных дакумэнтаў, аргумэнта «гэта нязручна» ня хопіць. Патрэбныя лічбы: колькі людзей падае, колькі чакае і як часта даводзіцца праходзіць працэдуру нанова. Кожная запоўненая анкета — гэта радок у гэтым абгрунтаваньні. Усё ананімна. Дзякуй 🤝
15 · 708 ·
Photo
click to show
Video
IMG_1197.MOV · 7.6 MB · click to show
Photo
click to show
В первый день сессии ПАСЕ, считайте, с лёту, мне удалось провести брифинг на заседании политической группы. В своем брифе я сделал фокус на проблемах политических заключенных после освобождения, безопасности региона, а также подчеркнул проблему изоляции Беларуси от Европы и всё бóльшей зависимости от России. Увиделся с Машей Колесниковой, которая произнесла классную речь в Совете Европы по случаю вручения премии Вацлава Гавела. Отдельно порадовало видеть, с каким интересом и уважением к ней относятся делегации разных стран! Пропустил встречу с делегацией из Германии из-за того, что было непонятно, во сколько она начинается. А вот с делегацией из Польши встретиться удалось. Еще вместе с делегацией встретились с президенткой Парламентской ассамблеи Петрой Байр. Она достаточно неплохо знает контекст Беларуси, я бы сказал, даже лучше, чем хотелось бы некоторым! А почему во Франции запрещены никотиновые паучи, даже не спрашивайте. Я не знаю.
4 · 172 ·
Л
ЗАЯВА Ад сённяшняга дня 29 верасня 2026 года Яўген Караулаў больш не з'яўляецца часткай фракцыі Наступ і працягне сваю працу ў якасці пазафракцыйнага дэлегата. Мы шчыра ўдзячныя Яўгену за сумесную працу і зычым яму поспехаў у далейшым, а таксама спадзяемся на супрацу ў будучыні. Фракцыя Наступ 29.09.2026
28 · 361 ·
Н
Наступ
Photo
click to show
Photo
click to show
Photo
click to show
Беларусь застаецца часткай Еўропы, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца. Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Яўгеній Андрэйчык упершыню прыняў удзел у працы ПАРЕ ў якасці члена дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл. Ён падзяліўся сваімі думкамі пра мінулую сесію: За пяць працоўных дзён сесіі ўдалося не толькі ўвайсці ў працоўны фармат, але і распавесці пра важныя падзеі, якія сёння адбываюцца ў Беларусі. Падчас першага пасяджэння палітычнай групы ў межах восеньскай сесіі ў сваім брыфінгу я распавёў пра апошнія падзеі ў Беларусі, у тым ліку пра нядаўняе вызваленне палітычных зняволеных пры садзейнічанні Вашынгтона. «Мы лічым, што Еўропа павінна мець уласны канал узаемадзеяння з Мінскам, такі ж, які ёсць у ЗША, і ён павінен каардынавацца з Вашынгтонам. Гэта не азначае нармалізацыі адносін або даверу да беларускіх уладаў. Гаворка ідзе пра асаблівы i кантраляваны падыход. Пры гэтым важна адзначыць, што сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі не становіцца лепшай, як і сітуацыя ў рэгіёне ў цэлым. Таму беларусам патрэбная не ізаляцыя, а падтрымка з боку Еўропы.» На працягу ўсяго працоўнага тыдня, разам з нашай дэлегацыяй, я прымаў удзел у працы пасяджэнняў палітычных груп і камітэтаў, афіцыйных сустрэчах з дэлегацыямі іншых краін, сустрэчах з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ПАРЕ і сайд-івентах. Падчас пасяджэння на тэму транснацыянальных лічбавых рэпрэсій я распавёў пра рост спробаў вярбоўкі маладых актывістаў беларускімі спецслужбамі і беспрэцэдэнтны ціск на іх. «Апошні год мы сутыкаемся з беспрэцэдэнтнымі спробамі вярбоўкі актывістаў за мяжой і ціскам на іх. Таксама, адной з адносна новых тактык спецслужб з’яўляецца спроба выдаваць сябе за прадстаўнікоў іншых краін, напрыклад Украіны, хаця, вядома, не маюць да іх ніякага дачынення». Падчас усіх сустрэч і пасяджэнняў я стараюся данесці да нашых партнёраў адну важную і агульную думку: санкцыі і іншыя інструменты не павінны прыводзіць Беларусь да яшчэ большай ізаляцыі ад Еўропы і павялічваць залежнасць нашай краіны ад Расіі
122 ·

An open public feed from the search index ChatCrawler — “Google for public Telegram”; refreshed as the venue is crawled. Times are UTC.

Public content only, official Telegram API. About · FAQ · What we do not do · Remove a page · Catalog · Search · How we count