ChatCrawlersearch across public Telegram Open the app
С

Спадчына. Размовы

512 members
20 July 2026
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Які афігенны помнік невядомаму салдату быў пастаўлены на вайсковых могілках Ліды ў 1917 годзе. Помнік быў выкананы ў выглядзе піраміды, , складзеную з вялікіх, груба абчасаных камянёў. Ля падножжа піраміды размяшчалася адлітая з металу скульптура паміраючага рымскага воіна*. Скульптуру выканаў нямецкі скульптар, прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Штутгартце Ульферт Янсен (Ulfert Janssen). Пад фігурай быў выбіты надпіс: «За Бацькаўшчыну» (ням.: Für das Vaterland). Нават па гэтых фота бачна, што скульптура была найвышэйшага ўзроўню выканання і мастацкага густу. Тое ж адзначалі і ў міжваенны час. У савецкі час, у 1949 годзе, адзін з мясцовых жыхароў (паводле ўспамінаў, нейкі Шымялевіч) разбіў скульптуру салдата і здаў яе на металалом. Сама каменная піраміда працягвала стаяць на могілках яшчэ дзесяць гадоў і была разбурана толькі ў 1959 годзе. У 1966 годзе тэрыторыя вайсковых могілак была канчаткова зраўняная з зямлёй для пабудовы спартыўнай пляцоўкі і майстэрняў сярэдняй школы № 6. *але я не згодны з тым, што скульптура адлюстроўвае рымскага воіна, як пішуць крыніцы. Рымская скульптура з’яўляецца вельмі другаснай у дачыненні да грэчаскай: рымляне масава вывозілі мармуры (да таго як гэтага стала мэйнстрымам) з Грэцыі, саміх майстроў, рабілі бясконцыя копіі і паўтарэнні, але ніколі не дасягнулі той выразнасці, дынамізму і драматызму, што грэчаская скульптура перыяду элінізму. Рымская скульптура пераважна партрэтная і больш прыстойная. Агулам рымляне больш "маральныя" з нашага постхрысціянскага пункту гледжання (жарты пра "грэкі прыдумалі оргіі, а рымляне здагадаліся паклікаць на іх жанчын" у цэлым добра апісвае розніцу). Такое ўсхваленне голага мужчынскага цела для чыстай эстэтыкі штука відавочна грэчаская, якая часта асуджалася рымскімі аўтарамі як непрыстойная. У рымлян быў выразны падзел на вульгарную галізну і вынайдзены канон "гераічнай галізны", якую маглі мець скульптуры багоў, або вялікіх людзей, якія ў сваёй велічы наблізіліся да багоў. Акрамя таго с
585 ·
I
Фотография
click to show
Фотография
click to show
593 ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Дрэнныя прыклады. У Пружанскім касцёле сітуацыя вельмі падобная да той, што ў Жупранах. Гэты неакласіцыстычны касцёл таксама знутры цалкам выбелены. Захаваўся толькі адзін фрагмент арыгінальнай аддзелкі на скляпеннях апсіды. Як бачна, касцёл не быў беласнежна белым. Найбольш ранні раскрыты слой гэта насычаны колер пясковіку з грызайльнымі размалёўкамі (манахромны жывапіс). Паўзверх яго пасля быў яшчэ адзін пласт роспісаў ужо больш эклектычных і фігуратыўных. Яго амаль цалкам знялі за выключэннем некалькіх фрагментаў, але бачна што фон быў таксама не белы, а шэраваты. І вось узнікае пытанне, чаму ў 2000-х гадах інтэр’еры былі ўведзены ў кантрасны белы, а не падабраныя пад раскрыты фрагмент? Сёння гэты "зандаж" выглядае вельмі дзіўна, бо так звычайна робяць, калі гэта адзіны аўтэнтычны фрагмент касцёла, а ўсё астатняе — макет у натуральную велічыню. Але касцёл не быў разбураны. Гэта кантраст паміж зандажом і астатняй прасторай пасяляе фальшывую інфармацыю пры яго візуальным счытванні. #Пружаны #роспісы #інтэр’еры #касцёлы
500 ·
Фотография
click to show
Фотография
click to show
Фотография
click to show
497 ·
P
I
I
Kir LikСучасныя нам ксяндзы
Я не тое, каб багата ведаю ксяндзоў, але менавіта такле стаўленне напаткаў толькі раз - у Жодзішках. Ну й у Друе, мо, пытаннне ёсць. Няўжо такіх багата?
Z
id 7829368211Я не тое, каб багата ведаю ксяндзоў, але менавіта такле стаўленне напаткаў толькі раз - у Жодзішках. Ну й у Друе, мо, пытаннне ёсць. Няўжо такіх багата?
- Чырвоны касцёл. На сайце парафіі да апошняга было напісана, што яны хочуць пабяліць усё і распісаць сюжэтнымі роспісамі, замест гістарычных арнаментальных. - Смаргонь - тут раней пісалася - Жупраны - Ашмяны
I
L
Фотография
click to show
Фотография
click to show
🔥 Пачынаючы ўжо ад заўтрашняга дня, кожны наведнік Нясвіжскага замка (якi з вялікім адрывам пакуль лідзіруе ў нашым галасаванні) атрымае ўнікальную магчымасць прайсці па падземным ходзе, што вядзе на паўднёва-заходні бастыён. Цягам стагоддзяў гэтым таемным тунэлем карысталіся абаронцы замка, а зараз яго адчыняюць для ўсiх. Хто ведае, можа, каму-небудзь з вас менавiта там адкрыецца сакрэт страчаных 12 апосталаў, схаваных Радзівіламі дзесьці пад зямлёй…
276 ·
М
Куплю USDT TRC20, курс выше рынка
I
Фотография
click to show
🔥 Пачынаючы ўжо ад заўтрашняга дня, кожны наведнік Нясвіжскага замка (якi з вялікім адрывам пакуль лідзіруе ў нашым галасаванні) атрымае ўнікальную магчымасць прайсці па падземным ходзе, што вядзе на паўднёва-заходні бастыён. Цягам стагоддзяў гэтым таемным тунэлем карысталіся абаронцы замка, а зараз яго адчыняюць для ўсiх. Хто ведае, можа, каму-небудзь з вас менавiта там адкрыецца сакрэт страчаных 12 апосталаў, схаваных Радзівіламі дзесьці пад зямлёй…
273 ·
Архив по месяцам
Open in Telegram Каталог площадок Искать в ChatCrawler

A snapshot of an open public feed from the search index ChatCrawler — “Google for public Telegram”; refreshed as the venue is crawled. Times are UTC.

Public content only, official Telegram API. About · FAQ · What we do not do · Remove a page · Catalog