Web appOpen in Telegram
TTech Lead – трэнды і тэхналёгіі

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

@techleadby · channel · Tech · indexed since 2026-05-23
1 702subscribers−8 in a week
1 278posts in the index
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Photo
click to show
1 · 2K ·
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Nike паказала красоўкі з маторам Nike прэзэнтавала прататып Project Amplify — першы абутак брэнду з убудаванай сыстэмаю маторнае падтрымкі. Калі сказаць зусім проста — гэта як электраровар, толькі электраабутак. У падэшве схаваны матор, а сілкаваньне ідзе ад батарэі ў невялікім бранзалеце на назе. Праект ужо пратэставаны больш як чатырма сотнямі ўдзельнікаў, якія прайшлі ў розных вэрсіях прылады 2,4 мільёна крокаў. Паводле Nike, прылада дапамагае ісьці ці бегчы лягчэй, асабліва ў гару. Людзі параўноўвалі адчуваньні з «пад’ёмам на эскалятары, які трошкі дапамагае», а некаторыя адзначалі, што бег (ці хада) пад гару з гэтай прыладай адчуваецца амаль як па роўнай дарозе. Відаць, найбольш карыснай прылада будзе для аматараў хайкінгу, а таксама для старых людзей і тых, хто мае праблемы з здароўем. Project Amplify — толькі адна частка вялікае трансфармацыі. Nike абвясьціла пра стварэньне новага «рухавіка інавацыяў», які аб’ядноўвае каманды інавацыяў і дызайну для брэндаў Nike, Jordan і Converse пад адным дахам. Мэта — хутчэй ствараць прарыўныя прадукты. Сярод першых плятформаў гэтага абноўленага падыходу — разам з Project Amplify — таксама нэўра-абутак Nike Mind, куртка Therma-FIT Air Milano і тэхналёгія Aero-FIT для адзеньня з палепшанай вэнтыляцыяй. Так што чакаем часу, калі батарэйку трэба будзе зараджаць ня толькі ў тэлефоне, але і ў адзеньні. 👕 Падтрымаць Tech Lead
15 · 1.4K ·
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Хірургі ўпершыню вярнулі зрок сьляпому з дапамогаю біядрукаванай празарокі Ізраільскія хірургі ўпершыню вярнулі зрок цалкам сьляпому пацыенту, перасадзіўшы яму 3D-надрукаваную рагавіцу з жывых чалавечых каморак. Імплянтат адразу прыжыўся і поўнасьцю аднавіў празрыстасьць і оптыку вока. Тэхналёгія дазваляе з каморак аднае донарскае празарокі вырабляць да трохсот імплянтатаў, ліквідуючы глябальны дэфіцыт тканак і спрашчаючы доступ да апэрацый. Біядрукаваная празарока паўтарае натуральную структуру, сумяшчальная з стандартнай хірургіяй і адкрывае шлях да маштабнага друку іншых чалавечых тканак. 👍 Падтрымаць Tech Lead
23 · 1.8K ·
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Google дазволіў зьмяняць адрас пошты Gmail ва ўліковых запісах Google пачаў укараняць функцыю зьмены Gmail-адрасу без страты акаўнту — пра гэта сьведчыць абноўлены пералік магчымасьцяў на старонцы падтрымкі кампаніі. Карыстальнікі змогуць зьмяніць імя ў сваім адрасе @gmail.com. Пры гэтым на першапачатковы e-mail і далей будуць паступаць усе лісты, якія былі зьвязаныя з старым імем. Стары адрас стане дадатковым, а ўваходзіць у акаўнт карыстальнікі змогуць ужо з новым адрасам. Усе фота, дакумэнты і іншыя зьвесткі застануцца бязь зьменаў. Пасьля зьмены адрасу карыстальнік ня зможа выдаліць новую пошту або стварыць яшчэ адну ў дамэне gmail.com цягам году. Зьмяніць імя для аднаго акаўнту можна ня больш за тры разы. Пры гэтым стары адрас назаўсёды застаецца за карыстальнікам — ніхто іншы ня зможа яго заняць. 🚗 Падтрымаць Tech Lead
15 · 1.7K ·
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
OpenAI запускае новы перакладчык на базе ChatGPT Кампанія OpenAI запусьціла ўласны анлайн-перакладчык, створаны на базе штучнага інтэлекту ChatGPT. Новы сэрвіс падтрымлівае больш за 50 моваў (беларускае і ўкраінскае няма, ёсьць польская і расейская), аўтаматычна вызначае мову арыгіналу і дазваляе карыстальніку ўплываць на стыль перакладу — напрыклад, рабіць яго больш фармальным або спрошчаным. Перакладчык працуе праз вэб-інтэрфэйс і даступны бясплатна без рэгістрацыі. У OpenAI адзначаюць, што праект накіраваны на канкурэнцыю з традыцыйнымі сэрвісамі перакладу, такімі як Google Translate. 🦌 Падтрымаць Tech Lead
1.3K ·
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Цяпер мы больш дакладна можам пабачыць, як выглядалі вядомыя беларусы старажытнасьці Беларус Юры Цароў з дапамогай штучнага інтэлекту аднавіў з гравюраў верагодныя абліччы гістарычных асобаў Беларусі. На ілюстрацыях: 1 — Альгерд, 2 — Барбара Радзівіл, 3 — Бона Сфорца, 4 — Міндоўг, 5 — Гедымін, 6 — Сьвідрыгайла, 7 — Вайшэлак, 8 — Вітаўт. 🏡 Падтрымаць Tech Lead
10 · 1.4K ·
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Photo
click to show
Photo
click to show
Xiaomi прэзэнтавала свой найлепшы Electric Scooter 6 Max Электраматор мае пікавую магутнасьць 1100 Вт, максымальная хуткасьць абмежаваная 25 км/г, запас ходу – 70 км. Мадэль атрымала павялічаныя 12-цалевыя бяскамерныя колы, узмоцненую падвеску, дыскавыя тормазы з падтрымкаю E-ABS і адаптацыю пад патрабаваньні эўрапейскае сэртыфікацыі. Кошт у Кітаі складае $700. 🎩 Падтрымаць Tech Lead
4 · 1.3K ·
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Ці смартфон адыходзіць у мінулае? Што адбываецца з нашым найлепшым сябрам? Пачнём год з сьмелых прагнозаў найбліжэйшае будучыні. Тэхналягічная індустрыя ўваходзіць у фазу, калі смартфон перастае быць галоўным інтэрфэйсам паміж чалавекам і лічбавым сьветам. Гэты зрух усё часьцей фіксуюць і аналітыкі, і ўдзельнікі рынку. Напрыканцы 2025 году TechCrunch задаўся пытаньнем: калі тэлефон памірае, дык што прыходзіць яму на зьмену? Давайце разьбірацца. ⬇️ Што менавіта мяняецца? Смартфоны амаль перасталі зьдзіўляць. Камэры, экраны і працэсары ўдасканальваюцца, але мадэль узаемадзеяньня застаецца ранейшай: экран, аплікацыі, ручны ўвод. На тле гэтага імкліва разьвіваецца штучны інтэлект, і ён кепска ўпісваецца ў лёгіку “адкрый аплікацыю → націсьні кнопку”. Штучны інтэлект працуе інакш: • ён разумее кантэкст; • можа выконваць задачы цалкам, а не крок за крокам; • не патрабуе сталае ўвагі да экрану. Менавіта таму ўсё часьцей гучыць думка: будучыня інтэрфэйсаў — не экран, а голас, гук і кантэкст. Новая кляса прыладаў 🤔 Праекты накшталт сакрэтнае AI-прылады ад Сэма Альтмана і Джоні Айва важныя ня формаю, а ідэяй. Гаворка ідзе не пра “новы смартфон”, а пра пэрсанальнага асыстэнта, які: • працуе праз голас і гук; • увесь час знаходзіцца побач; • дапамагае без відавочнага запыту, а не па націску кнопак. TechRadar прагназуе, што 2026 год можа стаць пунктам выхаду за межы смартфона — менавіта дзякуючы такім AI-арыентаваным прыладам. Важнае ўдакладненьне: смартфон не памірае — ён губляе манаполію. Ідзецца, хутчэй, пра пераразьмеркаваньне роляў: • частка функцыяў адыходзіць у навушнікі, гадзіньнікі і носныя прылады; • частка — у фонавыя AI-агенты; • смартфон застаецца экранам, але перастае быць цэнтрам прыняцьця рашэньняў. Чаму менавіта цяпер? Зрух стаў магчымы праз тры фактары: 1️⃣Штучны інтэлект навучыўся весьці дыялёг і разумець намеры, а ня толькі каманды. 2️⃣Карыстальнікі стаміліся ад перагружаных інтэрфэйсаў і соцень аплікацыяў. 3️⃣Апаратныя інавацыі запаволіліся, і інд
1.5K ·
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
Беларусь увайшла ў топ-20 краінаў паводле продажаў электрамабіляў У 2025 годзе ў сьвеце было прададзена больш за 18 млн чыстых электрамабіляў. Іх доля ў глябальных продажах новых легкавых аўтамабіляў наблізілася да 20%. Цікава, што Беларусь паводле гэтага паказьніку ўваходзіць у топ-20 і апярэджвае многія разьвітыя краіны. Безумоўным лідарам паводле долі «электрычак» у агульных продажах новых аўто стала Нарвэгія — амаль 96%. У топ-5 таксама ўвайшлі: Данія — 68,5%, Ісьляндыя — 41,2%, Нідэрлянды — 40,2% і Мальта — 37,9%. Сярод лідараў з доляю 25-37% таксама Вялікя Брытанія, Люксэмбург, Кітай, Бэльгія, Швэцыя і Фінляндыя. Што да Беларусі, то ў нас доля чыстых электрамабіляў у продажах новых машын за 2025 год, паводле даных БАА, склала 23%. Гэта больш, чым у сярэднім па Эўразьвязе (17,4%), у ЗША (8%), і на ўзроўні такіх краін, як Аўстрыя, Швайцарыя і Партугалія. Беларусь значна апярэджвае паводле гэтага паказьніку суседнія краіны. У Расіі, напрыклад, ён складае ўсяго 0,9%, у Польшчы і краінах Балтыі — каля 7%. ☃️ Падтрымаць Tech Lead
20 · 1.6K ·
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Photo
click to show
На новых станцыях менскага мэтро замест дарагога аздабленьня будзе бэтон і каляровае асьвятленьне На гэтым тыдні стала вядома, што тры новыя станцыі Зеленалускае лініі плянуюць запусьціць у найбліжэйшую пяцігодку. Пра тое, як яны будуць выглядаць, расказалі ў “Мінскметрапраекце”. “Прыменім асаблівыя рашэньні, якія раней не выкарыстоўвалі пры афармленьні такога роду аб’ектаў: архітэктурнае асьвятленьне і бэтон. Маем намер дасягнуць мастацкага эфэкту не праз аздабленьне, а праз танаваньне і архітэктурнае асьвятленьне. Пярэспа і Камароўская стануць блізкія паводле канструктыву, але розныя паводле дызайну. Так, першую аформім у блакітнай каляровай гаме — яе ўпрыгожаць сьвяцільні, якія будуць асацыявацца ў пасажыраў з воднай плыньню. Другая ж апранецца ў агнявыя тоны. Такім чынам, максымальна адыдзем ад упрыгажэнства, аддадзім перавагу архітэктурным прыёмам”, — распавёў першы намесьнік дырэктара — галоўны інжынэр “Мінскметрапраекта” Георгій Пратасаў. 🍪 Падтрымаць Tech Lead
2 · 1.7K ·
T
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Video
IMG_8360.MP4 · 4.0 MB · click to show
Пакуль Ілан Маск абяцае, Кітай рэалізуе Кітай паскарае разьвіцьцё нэўраінтэрфэйсаў, якія дазваляюць злучаць мазгі і кампутар. Асноўныя мэты – аднаўленьне рухаў у паралізаваных пацыентаў, кіраваньне пратэзамі сілаю думкі і перадача сыгналаў мазгоў у лічбавыя прылады. Улады разглядаюць нэўраінтэрфэйсы як стратэгічную галіну будучыні поруч з ШI і хочуць заняць моцныя пазыцыі на пэрспэктыўным рынку. Кітайскі канкурэнт амэрыканскага Neuralink ужо чыпаваў 50 чалавек, што ў тры разы больш, чым кампанія Ілана Маска. NeuroXess падтрымліваецца ўрадам КНР, а ягоная тэхналёгія лічыцца бясьпечнейшай: замест ужыўленьня чыпа ў мазгавую тканку ў Кітаі імплянтуюць на паверхню мазгоў спэцыяльную сетку. Пацыенты могуць працаваць з кампутарамі сілаю думкі, як дэманструецца на відэа. 👍 Падтрымаць Tech Lead
8 · 1.5K ·

An open public feed from the search index ChatCrawler — “Google for public Telegram”; refreshed as the venue is crawled. Times are UTC.

Public content only, official Telegram API. About · FAQ · What we do not do · Remove a page · Catalog · Search · How we count